Старонка 136
◀ / 381 ▶
У САМЫМ РОЗУМЕ. Своечасова, у прыдадтным для гэтага ўзросце (ажаніцца, выйсці замуж). Маладзец хлопяц, у самым розуме ажаніўся, і добро жывуць. Кашалева Навагр. УСЁ НУТРО ВЫЕСЦІ каму. Асудж. Страшэнна надакучыць каму-н. чым-н. Ён мне за цэлы гот усё нутро выяў сваімі просьбамі. Райца Карэл. ФЭЛЯ ЗАРУБСКАЯ. Асудж. Нерастаропная, разяватая жанчына. Чаго стаіш рот разявіўшы, Фэля ты зарупска, памагай во курыцу лавіць! Індура Гродз. ХАЙ БОГ (БУГ) БАРОНІЦЬ (КРЫЕ, КРЭЯ, КРЫЕ-РАТУЕ). Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. непажаданага, непрыемнага. Завядуць на ток, разьдзенуць наголо і бізунуюць. Скінуць штаны, скінуць сарочку, усё скідай і лажыса на ток. А там только як цапамі якімі, аш німожно гаварыць, хай Бог бароніць як. Сухары Гродз. Усё было і ўсё прайшло. Цяпер толькі п'яніцы валяюцца. Перавярнулася ўсё на сьвеце. Хай Бох крыя! Старынцы Бераст. А матку яе забралі і забілі. Хай Бох крые. Лявонавічы Дзятл. Хай Бух крэя, як жылі. Пасьля вайны была бяднота, адналічно жылі. Вострава Зэльв. Што было ў каго намалочано, забралі ўсё да крышкі. Усё пражылося, хай Бух крэя. А ціпер, ля, голу землю прадаюць. Шурычы Свісл. Ні ведаю, чаму гэта ў ксёншках ці ун па цілівізару так страшна, а хай Бох крыя-ратуя, пра немцаў гаворацъ. Янапаль Воран. ХАЙ ЯГО (ЯНО). Выкл. Выказванне адмаўлення чаго-н. Сначала было трудна, хай яго, было работы. Мількаўшчына Гродз. Я гавару, не хачу; выпісаў, та знаю, а прасіцца упражы ў Марціна, хай яно. Амбілеўцы Шчуч. ХАЙ ЯГО (ІХ) ХАЛЕРА <ВОЗЬМЕ>. Выкл. Выказванне незадавальнення, нязгоды, адмаўлення. Хай яго халера с такой жызьню, нацярпеліся людзі гора ў вайну. Вялікая Бераставіца Бераст. А што песьні цяпер сьпяваюць, та хай іх халера. Ужо ўнук з Гронна як прыедзе, як уключыць свой махнітахон, та хоць ты с хаты цякай. Пагранічны Бераст. Цяшко было ваяваць с немцам, хай яго халера возьме. Кордзікі Бераст. ХОЦЬ ВОКА КАЛІ. Вельмі (цёмна). Раз ноч была на двары. Цёмна было хоць вока калі. Альхоўка Астр. ХОЦЬ ЗУБАМІ КАПАЙ. Вельмі цвёрдая (зямля). Чуць накапала кошык бульбы, зямля хоць зубамі капай. Шадзюны Астр. ХОЦЬ З ХЛЕБАМ ЕШ. Адабр. Вельмі добры, лагодны, з мяккім характарам. І ні думай, выхоць замуш, хлопяц – хоць с хлебам еш. Рудаўка Сл. ХОЦЬ НА КАРТАЧКУ ЗДЫМАЙ. Адабр. Вельмі прыгожы, прывабны. Унучка прыехала, намалёваная, убраная, хоць на картачку здымай. Яманты Лід. ХОЦЬ НА КУЛАК СЛЁЗЫ ВІ. Выказванне адчаю з-за цяжкага, безвыходнага становішча. Цяшкая доля жаночая, хоць на кулак сьлёзы ві. Хвінявічы Дзятл. ХОЦЬ ПЭНКНІ. Абавязкова, нягледзячы ні на якія абставіны. Усё сама. Ён едзе ў Мікшавічы, калоды вязе, а я зь дзецьмі хоць пэнкні. Пераганцы Воран. ХОЦЬ ТАНЦУЙ. Вольна, прасторна, шмат месца дзе-н. Дастроілі ганак, то месца хваціць, хоць танцуй. Пеляса Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 381 ▶