Старонка 137
◀ / 381 ▶
ЦАП-ЛАП. Пашукаць, абмацаць, абшарыць што-н. Туды-сюды цап-лап – а нідзе німа ножнаў. Ёдкі Лід. ЦОПАМ-ЛОПАМ. Абы-як, спяшаючыся (зрабіць што-н.). Убярэцца ў доктара, ходзя, людзей хеліць, жартуя, байкі розныя пляце. Мая Вікця цопам-лопам, дзела справіла галопам. Дайлідкі Астр. ЧЫСТА Ў АДНЫЯ ДЗВЕРЫ ЎВАЙШОЎ ПРАЗ ДРУГІЯ ВЫЙШАЎ. Непрыкметна хутка (пражыць жыццё). Праляцелі годы, як адзін міх. Ні дзіво, што старэйшыя ўсе гавораць: пражыў чысто ў адныя дзьверы ўвайшоў прас другія вышаў. Каменка Бераст. ЧЭРАЗ ПЕНЬ КАЛОДУ. Неадабр. Абы-што (гаварыць). Досіць ужо плявузгаць чэрас пень калоду, усё адно цябе ніхто ні слухая. Падольцы Астр. ЧЭРАП НЯПРАВІЛЬНЫ чый. Груб. Хто-н. неразумны, дурань. Што ш ты нарабіў, чэрап твой ніправільны! Такога сабаку змаршчыў! Новая Руда Гродз. ЧЭРЦІ ПАДШТУРХОЎВАЮЦЬ каго. Хто-н. пачынае паводзіць сябе нядобра. Пачаў біць яе муш, як толькі прыйдзе дамоў, дык яго чэрці патштурхоўваюць, і ён фанабэры строіць, на жонцы злосьць спаганяе. Пасека Дварчаны Воран. ШПАКА ЗАПУСЦІЦЬ. Падгледзець, зазірнуць куды-н. А ён так і стараяцца дзе што вывядаць, куды свайго шпака запусціць. Елка Зэльв. ШТО СІЛЫ СТАЕ. Вельмі моцна (крычаць, галасіць). Жаніх павінен прыехаць, а я галашу што сілы стае. Лылойці Смарг. ШТО-ТА Я. Ганарысты, фанабэрысты, нясе сябе высока. На танцах і з Зыгмусям пазнаёмілася. Тады ўцякла ад яго, а ён дагнаў сядно. А што ш, кавалер! З войска прышоў, вучоны, усё па-руску закладвая, паказвая, што-та я. Так і замуш пашла. Красулі Шчуч. ШУРАМ-БУРАМ. Хутка і абы-як (зрабіць што-н.). Мы пашлі, шурам-бурам у мяхе, у кучу [нагарнулі зерня]. Амбілеўцы Шчуч. ЯЗЫКІ ПАПРАГЛЫКАЦЬ. Перастаць гаварыць, замоўкнуць. Ну вы не маўчыця, гаварыця што, а то вы языкі папраглыкалі. Студзянец Ваўк. ЯЗЫК МЫЛАМ ПРАМЫЦЬ каму. Прымусіць замаўчаць каго-н. Табе што, можа язык мылам прамыць? А то многа пляцеш бес толку. Шадзюны Астр. ЯЗЫК ШТО ЦЭП ЛІТОЎСКІ ў каго. Рудзішкі Ашм. Хто-н. не ў меру балбатлівы. ЯК АПЛОЦІНАЙ ПА ВАДЗЕ каму. Неадабр. Нічога не дзейнічае на каго-н. І прасіў, і маліў, а яму як аплоцінай па вадзе. Ваўкавічы Навагр. ЯК АДНОЙ КОСЦІ. Неадабр. Вельмі марудна, павольна (хадзіць, рабіць што-н.). Ходзіш як адной косьці, памярці можна, чакаючы вады, пакуль прынясеш. Пеляса Воран. ЯК АДЫМАЧКА. Асудж. Вельмі брудны хто-н., вельмі бруднае што-н. У яго швэда як адымачка, мусі, жонка ніраха. Лелюкі Іўеў. ЯК БЛУДНАЯ АЎЦА. Зусім (адзін). Маю сямнацаць праўнукаў і дзесяць унукаў, усіх памагала гадаваць, а ціпер адна як блудна аўца. Жыву ў сваім доме, трымаю кватэранку, якая мне і дапамагае. Улезлы Ваўк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 381 ▶