НАДЁЖНІК - ручнік-накідка, якой накрывалі дзяжу. "Л тады былі надежнікГ (Смаргонскі р-н, 3). ПАЛАТНО - льняная тканіна, вытканая ў два ці чатыры ніты, тое, што i кужаль". 'Тэта зрэб'е, намяшкі, а эта палатно тоненькае, я палатна не маю " (Ашмянскі р-н, 6). ПАЛАЦЁННАЕ - льняное, кужэльнае палатно. "У пялёнку палаценную укруцім..." (Ашмянскі р-н, 6); "Палатно ткалі на лёне, у мяне i цяпер лён ёсь" (Астравецкі, 1). ПАРЦЯНЫ, ПАРЦЁНЫ, ПАРЦЯНОЕ ПАЛАТНО - льняныя палотны. "Як палаценныя, (лъняныя), парцяныя, на шарсцяную, i парцёную. краску куплялі, усякаю". (Мастоўскі р-н, 7); ПАСЯК, ПАСЯКІ - паласатыя дываны. (Ваўкавыскі р-н, Свіслацкі р-н). ПАПЯРОЧКА - паласатая тканіна на андарак, спадніцу. Ткалі звычайна баваўнянымі ніткамі, ператыкалі воўнай, фарбаванай у розныя колеры. (Мастоўскі р-н). "Ткалі папяронкі,... аснова была чорная" (Дзятлаўскі р-н, 11). ПЕРАБІРАНКІ - дываны, выкананыя ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Нада ж было каб пакрывалы яшчэ были ткалі такія перабіранкі ў цьвяты" (Ашмянскі р-н, 4); "Былі яшчэ дываны перабіраныя з узорамГ (Ваўкавыскі р-н, 2); "Посцілкі цвятамі перабіралі, драты зацягвалі, дратоў шмат, перабіранкі называлась" (Смаргонскі р-н, 3). ПЕРКАЛЬ - тонкая баваўняная тканіна фабрычнай вытворчасці. (Ваўкавыскі р-н). ПЕЦЯРЫК - палатно, вытканае ў пяць нітоў. "Называўся пецярык той матерьял" (Ашмянскі р-н, 1); "У пяць нітоў было, гэта i я ткала, знаю, пяцерыкГ (Смаргонскі р-н, 2). ПЛАЦЁНКА, ПЛАЦЁНКО - даматканае льняное палатно, у палоскі ці дробныя клеткі, ткалі з нітак, пафарбаваных у розныя колеры. 3 П, рабілі падкладкі для верхняга адзення, мужчынскія штаны, падшывалі падол спадніц, у пасляваенны час шылі мужчынскія сарочкі, жаночыя блузкі i сукенкі. "Плаценко - это касцюмчыкі шылі, юпачкі. Клетачкамі ўсялякімі - i зялёненькімі, беленькімі, i красненькімі, льняное, красілі, саматканае" (Мастоўскі р-н, 7); "Яшчэ плаценко бывае - такое цьвятное ткалі, таценко - у палосачку, у клетачку, як хто прыдумае "(Ваўкавыскі р-н, 7); "Спадніца з чорнага плацент" (Гродзенскі р-н, 2); "Плаценко ткалі, белая клетка, сіняя клетка" (Зэльвенскі pн, 5); "Плаценко ткаліў2 колеры, лён сіні ці бардовы, i белы " (Зэльвенскі р-н, 6,); "Плацент называецца, эта усё лён. Ткалі сабе на плацця, на жакеткі, у чатыры ніта. А гэта тожа плацент, толькі ў два ніта. 3 гэтага спадніцы шылі, фартухі, каля печы, i плацця. Это тоненькая, у восем нітоў. Штаны пашыла, спадніцу такую" (Смаргонскі р-н, 2). "Кашулі жаночыя былі ў полоску ці клетачку - плацянковыя" (Дзятлаўскі р-н, 9). ПОЛСУКЁНАК, ПАЎСУКЁНАК - даматканае палатно з нітак рознага гатунку: аснова - лен, бавоўна, уток - воўна. "Пралі самі, гэта счытаўся полсукенак" (Ашмянскі р-н, 1); "Мужчынам касцюмы шылі, выхадныя паўсукенкі. Паўсукенак ткалі" (Ашмянскі р-н, 2); "Спадніцы насілі цеплыя, з шэрсці тканыя, называлі поўсукенак. Эта аснова была лляная, a патыкалі
Дадатковыя словы
зрэбе
6 👁