Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ВЫБІРАНКА - тканіна, вытканая ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Я, напрымер, ткалаў чатыры ніты - дымка" называлась. Калі больш нітоў - то я ўже не ткала выбіранкаў. На восем нітоў - дываны, выбіранкі" (Ашмянскі р-н, 2). ДВУНІТ - тканіна, вытканая простым палатняным перапляценнем. "Кужаль - у дзве нічальніцы -двуніт" (Ашмянскі р-н, 2); "Двуніт, восемніт, чвараніт ткала" (Ашмянскі р-н, 9). ДЫВАНЫ - посцілкі ca складаным малюнкам, выкананым у тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Дываны васьмінітовыя ткалі, набіралі" (Смаргонскі р-н, 1); "У пташкі дываны, у кветкі. Паласатыя дываны - "у пасачкі" (Ашмянскі р-н, 1); "Я, напрымер, ткалаў чатыры ніты" (Ашмянскі pн, 2). ДЫВАНЫ НАБІРАНЫЯ - вытканыя ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Дываны набіраныя - c цветамі, узоры дзе ўвіжу - нарысую. Набіраны на пейсят пруткоў" (Смаргонскі р-н, 2). ДЫВАН ЖАЛОБНЫ - вытканы чорнымі i белымі ніткамі. Жалобным дываном пакрываюць труну, ставяць на яго труну, расцілаюць у хаце ў дзень, калі памерлі асабліва блізкія."А гэта жалобны дыван. Над труну на лаву клалі, труну ставілі. Як мама, тата памёр, так я засцілаю (у гэты дзень, у хаце). I труну пакрываюць - во ў магілку апусцілі, пакрываюць дываном, тады толькі зямлёй сыпяць... " (Смаргонскі р-н, 2). ДЫМКА, ДЫМКОВЫ - тканіна, вытканая чатыры чатыры ніты, а таксама узор, які атрымліваўся пры ткацтве. "Я, напрымер, ткала ў чытыры ніты - дымка называлась, я ткала сама, зводзіла - i абрусы, i посцілкі - у чатыры панажы. Ручнікі дымковыя, абрусы дымковыя, посцілкі дымковыя я ткала. " (Ашмянскі рн, 2). ІВАНЧЫК - грубае льняное ці змешанае палатно. "Аснуюць льном, а сукном паткуць - называецца шарачок ці іванчык, з яго шылі порткі, мартнаркі" (Дзятлаўскі р-н, 7). КАМЭЛЯ, КАМЛЁВЫ - тонкія ваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці i тканіна, вытканая такімі ніткамі (Гродзенскі р-н, 1). КІЛІМ - паласаты дыван. "Я маю паласатых (посцілак), кілімы называлГ (Ашмянскі р-н, 9). КУЖАЛЬ, КУЖЭЛЬНАЕ - тонкія льняныя ніткі i палатно з іх. "Кужальу дваццаць паем" (Мастоўскі р-н, 3); "Далеко яшчэ палатно ткала кужолно" (Мастоўскі р-н, 4); "Кужолна сарочка" (Мастоўскі р-н, 5); "Я ж кажу кужэльнае было палатно, мто i цяпер куплёнаму закажа "(Мастоўскі р-н, 6); "Як ішла замуж дзеўчына, гэта пры маёй памяці, так падаркі давалі - усё гэтыя кужолныя ляны, чтэры мэтры кусок, падарак давалі" (Мастоўскі р-н, 7). ЛЁН - льняная пража лепшага гатунку i палатно з яе. "Перш ткалі зрэб'е, затым лён... " (Дзятлаўскі р-н, 10). МАХРАЧ, МАХРАЧЬІ - уціральнікі. "Як ткалі палатно, адрезалі ад навоя, пакідалі ніткі, i гэтыяусё пляліу косы. Называлася махрачы" (Смаргонскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зрэбе, кўжаль
8 👁
 ◀  / 381  ▶