тады пранікамі адбівалі, і нітка робіцца такая штыбная такая, ткаць харашо" (Ашмянскі р-н, 8).
"Тады яшчэ як ткаць, заварывалі лух, попел, слізкі, добры. Залівалі ў цабэрак, пастаіць, тады вынялі, клалі на зэдаль, і – пранікам білі, білі, адбівалі. Тады ужо сушылі, высушілі, тады як высушылі – кросны вілі" (Смаргонскі р-н, 3);
ВЫПІРЫЦЬ – адбіць пранікам аснову. "Льняное палатно трэба было вымыць, потым выпірыць пранікам, каб сышла чорная вада" (Дзятлаўскі р-н, 4).
АТ/Д/ПЯРЫЦЬ – адбіць пранікам аснову (Ашмянскі р-н, 1).
ВІТУШКА – прыстасаванне для пераматвання нітак. «Вот на яе навіваецца лён прадзены. Са шпуль, с калаўрота на эту вітушку навіваецца» (Смаргонскі р-н, 1).
ВІЦЬ КРОСНЫ – запраўляць кросны, навіваць аснову на навоі. "Тады як высушылі аснову – кросны вілі." (Смаргонскі р-н, 3).
КАЛОК – прыстасаванне для снавання на сцяне, невялікі драўляныя колышкі, убіныя на супрацьлеглых канцах сцяны. "Была снуйня, а не, так на сцяне можна снаваць. Убіць такія калкі, з тога боку, з тога" (Ашмянскі р-н, 10).
МАТАВІДЛА – матавіла. "Былі такія снуйкі зробленыя, і снавалі ... і пяць сцен, і даже і 10 сцен. Роўненька, красіва. Матавідла, а яшчэ былі такія 4 палачкі, во так во і ніткі накручвалі (матавідла бало такое – круцілі у руках), а эта во такое, на снуйкі, з гэтага бралі, круцілі, – вітушка – 4 колышка, і як пад ёлку навагоднюю крэст тут, крэст тут і дырачка, і як прадзеш, то на гэтай вітушке наматваецца, а патом з гэтых вітушак снуецца. На гэтых снуйках было зазначана – колькі сцен" (Ашмянскі р-н, 2).
ПЛЁТКА, КАСА – сплеценая аснова. "І тады аснову здымаеш рукой – і ў плётку, як каса" (Смаргонскі р-н, 3); "Аснову збіралі так, як ланцуг во" (Ашмянскі р-н, 2).
СНУЙКА – прыстасаванне для снавання. "У нас была снуйка" (Смаргонскі р-н, 3); "Эта была такая снуйка, яшчэ у нас стаіць за хлявом, то мой бацька быў зрабіў. У нас была кружыласа гэдак во, і на сценцы снавалі" (Мастоўскі р-н, 7).
СНУЛЬНІЦА – прыстасаванне для снавання. "Была снульніца..." (Мастоўскі р-н, 6).
СНУЙНІЦА – прыстасаванне для снавання. "Умела, і цяпер, каб былі снуйніцы, то аснавала б. У хаце крэставіна, і тут такія чатыры палкі, і стаіш, матаеш" (Свіслацкі р-н, 1).
СНАВАЦЬ – "Мне мама аснавала – чорненькая пасачка, і сіненькая, тады красненькая, тады жоўценькая" (Смаргонскі р-н, 3); "На сценцы снавалі" (Зэльвенскі р-н).
СНАВАЦЬ, прыкметы – "Гэта як мне гаварылі, у каторы дзень памёршы бацька ілі матка, нельзя сноваць. У пятніцу і ў панядзелак не начыналі, не пралі – нешчаслівы дзень. У хаце снавалі. А калі ў чужой хаце, то прымерна, то тады аснову гэту, як снімеш са снуйкі, бярэш замок і замыкаеш замком. Эта, гавораць, каб пераносіць, нада што б ана была замкнёна. Але ж гэта я помню, як снавалі і замком замыкалі. І ключом закрывалі" (Смаргонскі р-н, 1); "Снавалі з якога гэта
99 👁