дня? Кажуць – во, на Валосся (на св. Уласія) ужэ аснавала. Як снуюць, хто прыйдзе, кажа – Памагай Бог!"(Ваўкавыскі р-н, 4).
2. Назвы ткацкага станка і яго частак
БЕРДО – дэталь ткацкага станка. "Бердо было – і ў шаснасце, і ў дванасце бердо" (Смаргонскі р-н, 2); "А тады бердо называлася, кідалі ў бердо, зразу ў бердо, тады ў ніты. (Смаргонскі р-н, 3).
БЁРДА – дэталь ткацкага станка (Свіслацкі р-н, 1; Смаргонскі р-н,1).
ВАРШТАТ, ВАРШТАЦІК – ткацкі станок. (Ваўкавыскі р-н, 2).
ВЕРСТАЦЬ – варштат, ткацкі станок (Дзятлаўскі р-н, 6).
ДРАТЫ – прыстсаванні для пераборнага ўзорнага ткацтва, палачкі, кавалкі дроту, вяровачкі. "І на трыста дратоў, і на двесці, і на двесці пядзесят, разныя ткала" (Ашмянскі р-н, 9).
КРОСНА, КРОСНЫ – ткацкі станок. "Яшчэ ў браціхі ўсё гэта начынне ёсць. І кросна, і бёрда, і нічальніцы" (Свіслацкі р-н, 1); "Ставілі кросны на тры сям'і, напрыклад, і ткалі, вясной" (Дзятлаўскі р-н, 1); "Тады ўжо вясной і осенню як ужо з поля зробяць ўсё, збяруць. У нас кросны вісяць яшчэ ў свірне, ёсць" (Ашмянскі р-н, 1); "А кросны і цяпер стаяць, і берды стаяць" (Ашмянскі р-н, 10); "І ў гумне на таку, то ведаю, што ставілі кросны. І ткалі яшчэ после празніка (Вялікадня)" (Ваўкавыскі р-н, 4); "Мама сядзела за краснамі, а яна красівая была, косы ў яе такія былі, яна ткала кросны" (Смаргонскі р-н, 3).
ЛАВАЧКА – лаўка ў ткацкім станку (Смаргонскі р-н, 1).
ЛУК – палачка з ядлоўцу, на якую набіралі ніткі пры стварэнні ўзора (Зэльвенскі р-н, 1).
НАВОЙ, НАВОЙЧЫК – пад ніткі і пад палатно. "Дзе будзе палатно, такой навойчык" (Смаргонскі р-н, 3); "Да дзесяць губіц ткалі – накручвалі адразу на навой" (Свіслацкі р-н, 1).
НАБІЛЬНІЦЫ – набілкі (Смаргонскі р-н, 1).
НІТЫ – прыстасаванне для запраўкі нітак асновы. "А гэта простыні льняныя у восем нітоў" (Смаргонскі р-н, 2).
НІЧАЛЬНІЦЫ – тое, што "ніты", прыстасаванне для запраўкі нітак асновы. "І ў восем нічальніц так ткала харашо..." (Мастоўскі р-н, 6); "У чатыры, восем нічальніц ткалі, усяляк, у чатыры – усё гладко будзе, просто, але будуць только радочкі ісці. Кідалі ў нічальніцы" (Зэльвенскі р-н, 8).
ПАНАЖЫ – прыстасаванне для змены зева ў аснове. "Ткаць ткала, як за кросны дала рады залезьці, дастану да панажоў" (Свіслацкі р-н, 1); "Кідалі ў чатыры нічальніцы і ткалі па адном понажы" (Мастоўскі р-н, 6); "Пяць панажэй" (Смаргонскі р-н, 2).
ПЛАН – малюнак ткацтва пераборных ("перабіраных") дываноў. "План рабілі – спісваеш на бумагу такі план і перабіраеш" (Ваўкавыскі р-н, 2).
ПРУДОК, ПРУТКІ – палачкі ці ніткі, на якія падвязвалі, набіралі ўзоры пры ткацтве. "Дываны на шаснаццаць, сто трыццаць, сто пяцьдзесят пруткоў"( Ваўкавыскі р-н, 2)
СТАВЫ – асноўныя, апорныя часткі ткацкага станка (Смаргонскі р-н, 1).
85 👁