Старонка 100
◀ / 381 ▶
БАВЭЛНА, БАВОЛНА – баваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці. "Аснова – калісьці пралі лён, а это ўжо купленае, баволна – аснова, а шэрсцю патыкал" (Ваўкавыскі р-н, 7); "Бавэлна была, то даўней..." (Зэльвенскі р-н, 3). БЕЛЬ – баваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці белага колеру. "Куплялі ніці – бель называлоса. Гэто як шпульковая нітачка, нейкая мякчэйшая" (Ваўкавыскі р-н, 4). ГАРУС, ГАРУСОВЫЯ – тонкія ваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці. "Гарусовыя" – тканыя з гарусу. "Спадніцы былі гарусовы. Гарус – ніткі, але яны былі дарагія, іх мало хто купляў" (Зэльвенскі р-н, 1); "Цётка с Амерыкі прыслала гарус, а мы ткалі, эта гэдакія ніткі блішчастыя нейкія, шарсцяныя" (Зэльвенскі р-н, 3); "Гарусовыя юбкі ткалі. І свае, с воўны ткалі, але катора прадзена, эта ўжэ не такая, сусім інакш" (Зэльвенскі р-н, 5); "Спаніцы гарусовы былі тонкія" (Зэльвенскі р-н, 6). ГОРАНЬ, ГОР – баваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці (белыя, чорныя, чырвоныя і інш. колераў). "Дываны, скацерці, з горані ткалі, такія красівыя, что сказаць не магу, з горані юбкі карычневыя, сінія, чорныя" (Мастоўскі р-н, 6); "Горань – ніткі шпульковыя, ён быў тоненькі-тоненькі, ткалі касцьмы мужчынам. Горань – і белага, і жоўтага, і зялёнага (колеру). Па горані тожа ткалі, усялякага цвету, які каму трэба быў" (Мастоўскі р-н, 7). КАМЭЛЯ – ваўняныя ніткі розных колераў прамысловай вытворчасці. (Мастоўскі р-н). МІТКАЛЬ – баваўняная тканіна прамысловай вытворчасці. (Мастоўскі р-н). ПАРКАЛЬ, ПАРКАЛЁВАЕ – баваўняная тканіна прамысловай вытворчасці. (Ашмянскі р-н). II. ТКАЦТВА 1. Снаванне АСНОВА, АСНОЎКА – падрыхтаваныя да ткання (аснаваныя) ніткі. "Эта ўжо бралі катушкі нітак, ілі ў матках былі чорныя ніткі, і па асноўцы ткалі, называлі асноўка" (Зэльвенскі р-н, 3). АДБІВАННЕ АСНОВЫ – падрыхтоўка да навівання. На Гродзеншчыне зафіксавана тры спосабы падрыхтоўкі асновы, якія суправаджаліся адбіване нітак асновы пранікам: замочванне ў ваде, у адвары льнянога семені, у завараным дравесным попеле. 1. "Памочыш і адбіваеш для асновы, каб яна была плотная, прочная, бо яе ж не аснуеш і не патчэш, еслі не адаб'еш, казалі – ат/д/пярыць" (Ашмянскі р-н, 1); "Аснову адбіваць трэба, мачыць, абдіваць пранікам. Мачылі ў ваде абыкнавеннвай, таўклі таўкачом у ступе, каб не растаўчы, так далікатно ўжо мусіць, тады ўжо сушылі эту аснову, а тады ўжо (снавалі) (Ашмянскі р-н, 2). 2. "Мачылі, льняным семенем змазывалі, варылі (семя) і таўклі ў ступе (аснову)" (Смаргонскі р-н, 1); "Як толькі здоймеш яе, так мачылі, адбівалі аснову. Заварывалі сяменя ллянае, што б нітка была слізкая, і тады памочыш, і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 381 ▶