Старонка 99
◀ / 381 ▶
гэта як першы раз часалі, а тады такія ж, жалезныя, гусцейшыя, тоненькія. Другі раз як часалі, так кудзеля мякчэйшая" (Смаргонскі р-н, 1). КОЗАЧКА – сапапрадка. "Козачка была. Не такі во калаўродак высокі, а такі длінненькі. Кудзеля на прасніцы, і прала на ту козачку" (Свіслацкі р-н, 1). КАЛАЎРОТ, КАЛАЎРОДАК – самапрадка. "Мама прала на калаўрот, на верецяно не прала. І я прывыкшы, тожа так" (Смаргонскі р-н, 1); "Як я, так па тры шпулі напрядала на калаўродак. На веряцяно не прала. Тры шпулі, але зрэб'я. А кужалю – шпулю (за вечар)" (Смаргонскі р-н, 3); "Былі авечкі ў нас і пралі эту шэрсць. Пралі, былі калаўродкі" (Ваўкавыскі р-н, 7); "Пралі на калаўротах, некаторыя напрадалі за вечар з таўшчэйшай ніткі шпулю, а з лёну – меней" (Дзятлаўскі р-н, 1); "Быў маленькі калаўроцік такі, така прасніца была, так харошэ" (Ашмянскі р-н, 2). КАТУШКА – дэталь самапрадкі, а таксама мера напрадзеных нітак. "І днем, і вечарам пралі. Еслі тонко – то напрадзеш меньш, напрадалі катушку, а як грубае, то 2–3 – кожна хазяйка па-своему" (Свіслацкі р-н, 1). ПАДВІТАК – мера напрадзеных нітак, поўнае верацяно. "Падвіток, верацяно" (Карэліцкі р-н, 2). ПАВЕСМА, ПАВЕСМО – мера льняной кудзелі, жменя. "Прынясе мне льна павесму. Як у руку ўзяць" (Свіслацкі р-н, 1). ПРАСНІЦА – драўлянае прыстасаванне для мацавання кудзелі. "Я сначала прала на верацяно. Прасніца і верацяно" (Свіслацкі р-н, 1); "С прасніцамі, с калаўротамі пойдзем на вячоркі. Я калаўрот нясу, прасніцу гэтую з лёнам" (Смаргонскі р-н, 1). САМАПРАДКА – "Былі і самапрадкі, но я сначала прала на верацяно" (Свіслацкі р-н, 1). ПРАЖА – спрадзеныя ніткі, таксама працэс прадзення. "Як мяне ж, кажу, не дапускалі да пражы, нават не умею прасць. Праду, але нітка не адзінакавая. А лёну не прала" (Ашмянскі р-н, 1). ПРАННЕ – прадзенне. "...што это за пранне такое..." (Ашмянскі р-н, 2) ПРАСЦІ – "Зімой пралі, после Каляд, а после ўжо ткалі дома, вясной. Вясной ужо, як напрадзём, так у Вялікім посце, і пасля посту яшчэ" (Ашмянскі р-н, 2); "Дома пралі, бывае, сабіраліся вечарам, бо як адзін дома, так спаць хочацца. А як сабяромся, то так доўга прадзем, да поўначы". (Ашмянскі р-н, 4) ШПУЛЯ – дэталь самапрадкі, а таксама мера напрадзеных нітак. "Пралі на калаўротах, некаторыя напрадалі за вечар з таўшчэйшай ніткі шпулю, а з лёну – меней" (Дзятлаўскі р-н, 1); "За вячор павінна напрасці шпулю"(Дзятлаўскі р-н,). 4. Назвы нітак прамысловай вытворчасці БАВАЛЬНІЦА – баваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці. "З горані снавалі, да бавальніцу куплялі" (Мастоўскі р-н, 6); "Бавальніцы не было купіць" (Ваўкавыскі р-н, 2); "Бавальніцу куплялі, была такая, што снавалі" (Зэльвенскі р-н, 1).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 381 ▶