ВУГНІВЫ прым. Бурклівы. Ён змалку ў мяне вугнівы.
ВУСЭ мн. Прыстасаванне з трох жэрдак у выглядзе трохвугольніка, якое кладзецца на воз. У вусэ больш сена лезя.
ВЫДЗІРАЦЬ незак. Абзываць каго-небудзь непрыстойна. Чаму ён на мяне выдзірая?
ВЫМАКЛІНА ж. Мокрая лапіна на лузе, на полі, у лесе. Не хадзі далей, абыйдзі вымакліну.
ВЫНАСАК м. Ахапак сухога лёну, вынесены з сушні за адзін раз. Тут ільну на сем вынаскаў хопіць.
ВЫЧЫНЯЦЬ незак. Плакаць, прыгаворваючы. Не люблю вельмі, калі яна вычыняя.
ВЯРТОК м. Вяроўка ці скручаны дубец, якім прымацоўваецца аглобля да саней; заварацень. Скруцімо з дубінкі вярток?
ВЯРЧАНКА ж. Коўдра, вытканая з рыззя. Усе трапкі пазьбірала і вярчанку зрабіла — дужа сусеццы падабалася.
ГАЛЯШОЎКІ мн. Нізкія гумовыя туфлі. Раней галяшоўкі часьцей насілі, такія прыгожанькія туфялькі-галяшовачкі.
ГАНЧАРКА ж. Гліняная міска. Пайду ў магазін новую ганчарку купляць.
ГАРУДА м. і ж. Гаротнік, гаротніца. Мая маці — такая гаруда, пяцёро нас адна выгадавала.
ГНЁНІКІ мн. Гнутыя палазы.
ГОПА ж. асудж. Тоўстая непаваротлівая жанчына нізкага росту. Што гэта за баба: і тоўстая і малая, адным словам гопа.
ГРАДАВІК м. Серада велікоднага тыдня. У градавік нічога нельга рабіць, толькі грады, інакш грэх будзя.
ГРУМАДА ж. Чарада птушак. Бач, грумада паляцела, восені ўжо канец.
ГРЭБЯНЬ м. Пасма травы, прапушчаная пры касьбе. Грэбянёў пакідалі — касцо называюцца.
ДАЖДЖАВІК м. Дажджавы чарвяк. Глядзіцё, колькі дажджавікоў накапаў. Вунь, яшчэ адзін дажджавік лезя.
ДАЖДЖАВІКЕ мн. Высокія боты, якія адзяюцца на туфлі. Ад гэтых дажджавікоў нават ногі сапрэлі.
ДАКУЧНІК м. пагардл. Чалавек, які надакучае. Ізноў гэты дакучнік прыйшоў.
85 👁