Старонка 8
◀ / 361 ▶
БЕЗЗАБОТНІЦА ж. асудж. Гультайка. Беззаботніца ты, усё Васіль робіць у хаце, а ты дзе? БЕЛЯКЕ мн. Шампіньёны. Не люблю я нешта белякоў; на іх яшчэ кажуць падбёльнікі. БЕРАЖАНКА ж. Берагавая ластаўка. Не бачыла я ніколі беражанкі. БІРУЛЬКА ж. Прадаўгаваты драўляны гузік. Даўней бірулькі мы самі рабілі, а зараз у магазіне купляем. БРОІЦЬ незак. Трызніць, губляць памяць. Калі бацька хварэў, цэлу ноч броіў. БРЫНДА ж. асудж. 1. Жанчына, якая ходзіць па вёсцы без патрэбы. Во, пайшла гэта брында зноў. 2. Усякая неахайная жанчына. У гэтай брынды ў хаце павуцінё вісіць. БУБНАЧ м. Бурклівы, сярдзіты чалавек. Дзе гэто падзёўсё мой бубнач? Хоць і бубніць много, але не хапая яго. БУРМАКЕ мн. Вілкі з густымі, на канцах тупымі зубамі для насыпання бульбы. На канцох бурмакоў булавачкі, каб не праткнуць бульбу. БУТАЛЬКОВЫ прым. Цёмна-зялёны (пра колер). Купіла сукенку бутальковага колеру. БУТКА ж. Падняты каўнер у паліто. Зрабі бутку, а то вецяр шыю скруціць. БУХТА ж. Вір, падводная яма. На Нёмне лёхко ўтапіцца, там столькі бухтаў. БЫКЕ мн. Чорныя парэчкі. Пакінула я быке на варэнё. БЯЗЬЛЮДНІК м. асудж. Ваўкаваты чалавек, які пазбягае людзей. Усё жыццё ён быў бязьлюднікам. ВАЙДАВАЦЬ незак. Выдумляць, нагаворваць на чалавека абы-што. Любіць ён вайдаваць, такога нагаворыць на чалавека, што потым і не разьбярэш. ВАШАВАТКА ж. Тое, што і аблавуха. Раней вашаваткі насілі, самая мода была. ВЕЧАРКАВАЦЬ незак. Не свяціць (пра месяц). Калі месяц вечаркуя, значыць, цёмно, месяц з вечара не сьвеціць, а з ночы сьвеціць. ВОДЛІШ м. Адліга. Што гэто зіма якая — водліш і водліш. ВУГНАЧ м. Тое, што і бубнач. Ну і вугнач у цябе стары. — Но ле, вельмі вугнівы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 361 ▶