ДЫФЕРЭНЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА Г. М. Аляксейчык З ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКІ ВЁСКІ МАЛЫЯ ВЕРАБ'ЕВІЧЫ НАВАГРУДСКАГА РАЁНА Вёска Малыя Вераб'евічы (мясцовыя жыхары вымаўляюць Гараб'евічы, Гарабевічы) размешчана за 15 км ад Навагрудка каля шашы на Любчу. Побач, за нешырокім каналам, — Вялікія Вераб'евічы. Старыя людзі кажуць, што іх вёска заснавана ў XVIII ст. і ўпамінаецца ў даўнейшых кнігах пад назвай Малыя Верабейкі. Навакол вёскі няма ні лясоў, ні рэк, ні азёр, адны палі, таму жыхары вёскі называюць сябе палянамі. Яны спрадвеку займаліся земляробствам і не ведалі амаль ніякіх рамёстваў. З гэтай прычыны ў мясцовай гаворцы пераважае сельскагаспадарчая і прадметна-бытавая лексіка. АБАДНЯ, АБВАДНЯ ж. Тонкая вяроўка, якой прыціскаюць сена на возе. Абадня — гэта танчэйшая вяроўка, якой абводзяць вос, каб не растрасаласё сёно. АБЁРДНІЦЫ мн. Дошчачкі для замацавання трысцінак у бёрдзе. АБЛАВУХА ж. Мехавая круглая мужчынская шапка. Трэба аблавуху добрую купіць, а то галава баліць. АБЛЕІЦЬ зак. Палажыць леі на штаны. Добро п было аблеіць штанэ, а то зусім падраліся. АДЫМАЧ м. Ануча, якой бяруць гаршкі, чыгуны з печы. Адымачы брудныя і ў дзірках, выкіну і ўсё. АПАТНЕЦЬ зак. Запацець. Вокны зусім апатнелі. АШУРАК м. Падгарэлы хлеб. Распанеў ты, браток, ашурка не з'еў. БАЙДАЛО м. і ж. асудж. Балбатун, выдумшчык. Як ехздзіў я ў Асташын, такі байдало папаўсё — усім надакучыў. БАРЭЛКО м. пагардл. Таўстун. На яе мужыка кажуць барэлко, бо ён вельмі тоўсты, аж брытко глядзець.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁