Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
БЕЗЗАБО'ТНЩА ж. асудж. Гультайка. Беззаботніца ты, усё Васіль робіць у хаце, а ты дзе? БЕЛЯКЕ' мн. Шампіньёны. Не люблю я нешта белякоў; на іх яшчэ кажуць падбёльнікі. БЕРАЖА'НКА ж. Берагавая ластаўка. Не бачыла я ніколі беражанкі. БІРУ'ЛЬКА ж. Прадаўгаваты драўляны гузік. Даўней бірулькі мы самі рабілі, а зараз у магазіне купляем. БРО'ІЦЬ незак. Трызніць, губляць памяць. Калі бацька хеарэў, цэлу ноч броіў. БРЫ'НДА ж. асудж. 1. Жанчына, якая ходзіць па вёсцы без патрэбы. Во, пайшла гэта брында зноў. 2. Усякая неахайная жанчына. У гэтай брынды ў хаце tiaeyцінё бісіць. БУБНА'Ч м. Бурклівы, сярдзіты чалавек. Дзе гэто падзёўсё мой бубнач? Хоць i бубніць много, але не хапая яго. БУРМАКЕ' мн. Вілкі з густымі, на канцах тупымі зубамі для наеыпання бульбы. На канцох бурмакоў булавачкі, каб не праткнуць бульбу. БУТАЛЬКО'ВЫ прым. Цёмна-зялёны (пра колер). Купіла сукенку бутальковага колеру. БУ'ГКА ж. Падняты каўнер у паліто. Зрабі бутку, а то вецяр шыю скруціць. БУ'ХТА ж. Bip, падводная яма. На Нёмне лёхко ўтапіцца, там столысі бухтаў. БЫКЕ' мн. Чорныя парэчкі. Пакінула я быке на варэнё. БЯЗЬЛЮ'ДНІК м. асудж. Ваўкаваты чалавек, які пазбягае людзей. Усё жыццё ён быў бязьлюднікам. ВАЙДАВА'ЦЬ незак. Выдумляць, нагаворваць на чалавека абы-што. Любіць ён вайдаваць, такога нагаворыць на чалавека, што потым i не разьбярэш. ВАШАВА'ТКА ж. Toe, што i аблавуха. Раней вашаваткі насілі, самая мода была. ВЕЧАРКАВА'ЦЬ незак. Не свяціць (пра месяц). Калі месяц вечаркуя, значыць, цёмно, месяц з вечара не сьвеціць, а з ночы сьвеціць. ВО'ДЛІШ м. Адліга. Што гэто зіма якая — водліш i водліш. ВУГНА'Ч м. Тое, што i бубнач. Ну i вугнач у цябе стары. — Но ле, вельмі вугнівы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беззаботнща, беражанка, броіць, бугка, бутальковы, бірулька, вашаватка, вечаркаваць
6 👁
 ◀  / 361  ▶