КАВЭНЧЫЦЦА незак., ПАКАВЭНЧЫЦЦА зак. Мучыцца. З гэтаю страмякаю жартачкі кепскія, бо як станя нарываць, дак доўго будзяш кавэнчыцца. У мяне было гэдак — вот пакавэнчыўсё, можа, зь месяц.
КАПІЦЬ незак., СКАПІЦЬ зак. Складваць у копы. Трэба ўжо пачынаць капіць сено, бо скоро дошч пойдзя. Яшчэ ні усьпелі ўсіх валкоў скапіць, як лінуў велькі дошч.
КЕПАЦЦА незак. Кешкацца. Чаго ты там доўго кёпаясься? Даўно ўжо можно было ўсё парабіць.
КУЦАЦЬ незак., ПАКУЦАЦЬ зак. Камячыць. Дзе ты гэдак пакуцала сукенку? Трэба будзя гладзіць.
ЛАЗІКАВАЦЬ незак. Ленавацца, ухіляцца ад работы. Мало зь яго карысьці, бо ўсё лазікуя, глядзіць, кап хто зрабіў.
ЛАПАНУЦЬ зак. Пабегчы, ірвануць, паспяшацца. Дзік як зьмеціў нас, дак адразу лапануў у кустэ. Есьця, госьці, есьця, а вы, дзеці, лапанёця!
ЛЫГАЦЦА незак. Часта хадзіць або ездзіць тудысюды. Што вы ўсё лыгаяцеся? Хату выскрыпалі!
МАРСЬКАНУЦЬ зак. Сцебануць. Добро марськані пушкаю, дак і мялісты конь пабяжыць.
МАРЦАВАЦЬ незак., ПАМАРЦАВАЦЬ зак. Паляваць (пра катоў). Катэ як марцуюць, дак умеюць крычаць як дзеці, часто аж прачнесься ад іх крыку.
МАЦАЦЦА незак. Марудзіць. Доўго ты нешто мацаясься, пара ўжо ўсё парабіць!
МІРКІТАВАЦЬ незак., ПАМІРКІТАВАЦЬ зак. Паляваць (пра авечак). Здаецца, і ўсе авечкі восянью міркітавалі, а акаціліся ні ўсе — можа, каторая зьвергла, а можа, ні паміркітавала.
НАМАХЧЫСЯ зак. Намерыцца, зрабіць спробу. Ён як наможацца што зрабіць, дак ні адгаворыш яго ні за што.
НАПУГАЦЦА зак. Многа напіцца або наесціся рэдкага. Во напугаўсё крупніку — аш ссапціся ні можа.
НАШАТЫРЫЦЦА зак. Натапырыцца. Як убачыў воўка, дак аш валасэ на галаве нашатырыліся.
НАШАТЫРЫЦЬ зак. Натапырыць. Дзік спачатку спыніўсё, нашатырыў хіп, а потым як суняцца да сабакі
НІВАДЗІЦЬ выкл. У выразе: нівадзіць табе — так табе і трэба! Нівадзіць табе! Кап слухаў мяне, то гэтаго ні было п.
78 👁