НІДАЛЯГАЦЬ незак. Не хапаць, неставаць. Некая яна сёння ні вясёлая — нёчаго ёй нідалягая.
НЫГАЦЬ незак. Заглядаць, соваць нос. Чаго ты, як сабака, ўсюды ныгаяш?
ПАВАРОЎВАЦЦА незак. Пабойвацца. Ён бацька яшчэ трохі павароўваяцца, а мацяры саўсім ні слухая.
ПАД'ІЛДЫКВАЦЬ незак. Жартаваць. Глядзець збоку і пад'ілдыкваць лёхко, а няхай бы сам папробаваў зрабіць!
ПАПАРУЗІЦЬ зак. Разверадзіць. Ты асьцярожно, а то папарузіш балячку!
ПАРТОЛІЦЬ незак., СПАРТОЛІЦЬ зак. Псаваць. Які зь яго сапожнік — толькі мацяр'ял партоліць! Да яго я ні панясу, бо спартоліць.
ПАТАЛЯЦЬ незак. Патураць. Што ты яму ўсё паталяяш? Скоро й на голаву сядзя!
ПАТПАЛАЦЬ зак. Аддзяліць зерне ад мякіны, падкідаючы сумесь у начоўках. Калі ты свабодная, то падзі патпалай сём'ё, бо мяшая на таку!
ПАЦУРЫЦЬ зак. Прагнаць. Я яго так пацурыў адгэтуль, што больш ні падыдзя і пат хату.
ПІДНАВАЦЬ незак., ПРЫПІДНАВАЦЬ зак. Пільнаваць. Добро піднуй, каб авечкі ў шкоду ні лезьлі! Вот прыпідную, як будзяш ісьці дадому,— і надаю.
ПІЦАВАЦЬ незак., НАПІЦАВАЦЬ зак. Многа накладваць, набіваць бітком. Нашто ты ўсё піцуяш на вос, ці пацягня конь? Ён такі вос напіцаваў, што наледзьвя конь выцягнуў зь Нёмну.
ПЛЮШЧЫЦЦА незак., ВЫПЛЮШЧЫЦЦА зак. Лезці. Куды ты плюшчысься, тут жо ш і стаць німа дзе! Гэтаё парася, як ні загароджвай, дак выплюшчыцца цяразь любую шчыліну.
ПРАГАПІЦЬ зак. Празяваць. Гэто лёхко можно было зрабіць, але я прагапіў мамент.
ПРАТАЦЬ незак., ВЫПРАТАЦЬ зак. Ачышчаць ад хмызняку і карчоў. Сягоння я пайду Ганісеўшчыну пратаць. Я сваю дзялку зь вясны выпратаў, так што і касіць будзя лепш і сена боляй.
ПРАТРАСЬЦІСЯ зак. Прагаладацца. Нашто ты яго застаўляяш есьці? Няхай пойдзя пагуляя. Як пратрасецца, сам папросіць.
ПРАТУРЫЦЬ зак. Тое, што і пацурыць. Нашто ён унадзіўсё сюды хадзіць, трэба будзя пратурыць.
79 👁