ДАСТРЭНЧЫЦЬ зак. Справіцца; дагадзіць. Сам чорт табе ні дастрэнчыць — у мяне ш ні дзесяць рук!
ДАСЬПЕЦЬ зак. Паспець, не спазніцца. Ён ні празявая ўсюды дасьпея.
ДЗВЭНГАЦЬ незак. Звягаць. Адыдзіся ты і ні дзвэнгай пад вухам!
ДЗЯРБАНУЦЬ зак. Драпануць, драпнуць. Кот яго так дзярбануў за руку, што кроў пашла.
ЖАЛАБАЦІЦЦА незак., ВЫЖАЛАБАЦІЦЦА зак. Выгінацца, карабаціцца (пра дошкі). Кадушка гэдак намокла, што дно пачало жалабаціцца. Вельмі моцно сьціскаць падлогу ні трэба, бо можа выжалабаціцца.
ЖАЛАПАЦЦА незак. Гарлапаніць, крычаць. Чаго ты жалапаясья на ўсё горло? Адзеўсё п ціхо і пайшоў!
ЖУЛЯЦЬ незак., ПАЖУЛЯЦЬ зак. Тлець. Мусіць, некі лахман на печы жуляя, бо запахло портам. Забыліся зьняць сь печы жыкет, дак у некалькіх местах пажуляў.
ЗАБУЗАВАЦЦА зак. Забрудзіцца. Вазьмі другі напільнік, бо гэты ўжо забузаваўсё і кепско бярэ — ім разака ні наточыш.
ЗАГАДЗІЦЬ зак. Падкупіць, задобрыць, падмазаць. Ён пастараўсё бацькоў добро загадзіць.
ЗАЛЫГАЦЦА зак. Заехаць, зайсці. Пакуль ты на гэдакум кані залыгаясься ў Стоўпцы, дак і сьцямнея.
ЗАЦУХЛЯЦЦА зак. Запэцкацца. Цэлую восянь ні скідаў фуфайкі, дак зацухлялася каля машыны.
ЗАЦУХЛЯЦЬ зак. Запэцкаць. Яна яшчэ ні ўмея сама есьці — вунь як зацухляла грудзіну ў сукенцы.
ЗАЦЯЛЕСКАЦЦА зак. Вымазацца, запэцкацца. Ты ясі, як сьвіня,— і сам зацялескаўсё, і стол зацялескаў.
ЗАЦЯЛЕСКАЦЬ зак. Вымазаць, запэцкаць. Зацялескаў увесь настольнік, як я вымыю яго!?
ЗБЫТКАВАЦЬ незак. Грэбаваць. Калі гэдакаю ядою збыткуяш, то ты ні галодны.
ЗЗЫБНУЦЦА зак. Пахіснуцца. Нашто ты пасадзіў яе на край чайкі — ззыбнецца і паляціць у воду!
ЗЬБІЁДАВАЦЬ зак. Украсці. Дзе ты ўзяў гэты ножык? Мусіць, зьбіёдаваў недзя, бо ў цябе яго ні было?
ЗЬМЕЦІЦЬ зак. Заўважыць. Мы як зьмецілі, што самалёты сюды ляцяць, дак пазашываліся пад кустэ.
ЗЬНЯБОЖЫЦЦА зак. Прыбедніцца. Чаго ты гэдак зьнябожыўсё, як бутто табе горш за другіх?
79 👁