ВАШАВАЦЬ незак., ПАВАШАВАЦЬ зак. Выцягваць дрэва з рэчкі на бераг. Нашо дзело толькі загнаць плытэ, а вашаваць другія будуць. Выконваць работу грузчыка. Павашуй цэлы дзень мяшкё, дак пад вечар і рук ні чуваць.
ВЫБРЫЗЬГАЦЦА зак. Пашкуматацца (пра край тканіны). У тваём фрэнчы ўжо рукавэ выбрызьгаліся, трэба падлажыць.
ВЫВАШОЎВАЦЬ незак., ВЫВАШАВАЦЬ зак. Тое, што і вашаваць.
ВЫГІНДЫРВАЦЦА незак. Крыўляцца. Чаго ты тут выгіндырваясься, як на прыстаўлённі!
ВЫДРЫГАЦЬ незак. Тое, што і выгіндырвацца.
ВЫСКРЫПАЦЬ зак. Астудзіць. Зранку цёпло было ў хаці, але дзеці за дзень выскрыпалі.
ВЫСЬЦІГАЦЬ незак., ВЫСЬЦІГНУЦЬ зак. Тое, што і перасьцігаць.
ВЫТРУХАЦЦА зак. Прагаладацца. Ні трэба насільно застаўляць яго есьці, хай трохі вытрухаяцца, дак сам папросіць.
ВЫЦІНАЦЬ незак. Вырэзваць узоры на паперы.
ВЫЦЫГАНІЦЬ зак. Выпрасіць. Ты яму ні хваліся нічым, бо выцыганіць!
ВЫЯНЧЫЦЬ зак. Выпрасіць. Ён такая прося, што ў любого выянчыць, як яму што панравіцца.
ГАЛДЗЕЦЬ незак. Шумець, крычаць. Пярастаньця вы тут галдзець, а то аж галава пачала балець!
ГАЛУШЫЦЬ незак., ПАГАЛУШЫЦЬ зак. Біць. Як надаело яму пасьвіць куранята, дак пачаў галушыць па адном. Анеля ні толькі нашы куры пагалушыла, яна і Юрыніны дзьве прыбіла.
ГАНДУРЫЦЬ незак., ПАГАНДУРЫЦЬ зак. Балакаць, гаварыць. Доўго ішлі маўчком, а потым патрохі пачалі гандурыць. Трохі пагандурылі — і пара за работу брацца!
ДАБАВІЦЬ зак. Даставіць. Гэто вельмі добрая дзеравяка, але як яе зь лесу дабавіць дадому бяз добраі дарогі?
ДАРАЗУМЕЦЦА зак. Дадумацца. Гэто ні лёхкаё дзело, як ты да гэтаго й даразумёўсё?
ДАРЭСЬЦІЦЬ зак. Дакончыць. Пака я была на агародзі, дак кот выцягнуў з варывенькі і дарэсьціў той кусок каўбасы.
77 👁