Старонка 85
◀ / 361 ▶
АБРАБІЦЬ зак. Запэцкаць. Ні замеціў, што вось у каламазі, і абрабіў порткі. АВЭК выкл. Вон. Усе авэк адгэтуль, німа чаго вам тут рабіць, толькі мяшаяця! АПСМЫКАЦЦА зак. Падзерціся, пашкуматацца. Трэба завязаць на вужышчы вузял, бо ўжо канец далёко апсмыкаўсё. АПШУСТАЦЬ зак. Абабраць, абкрасці. Ты там ні зявай, бо скоро апшустаюць,— там жулікаў хватая! АСЫКАЦЦА незак., ПААСЫКАЦЦА зак. Агрызацца. Ты менш асыкайся, а ідзі і рабі, бо ніхто за цябе ні зробіць! Ты мне тут паасыкайся больш, то палучыш! АТЛЕЦІЦЦА зак. Падагрэцца, пацяплець. Малако яшчэ ні закіпая — толькі чуць атлёціласё. АТПІРАЦЦА незак. Адпіхацца. Мацней атпірайся, бо чайка стукняцца ў берах! АТХЛЯШЧЫЦЬ зак. Шырока адчыніць. Дзеці атхляшчылі і пакінулі дзьверы, дак много мух наляцёло. АТЧЫБУЧЫЦЬ зак. Адпаліць, выкінуць штуку. Ну і штуку ты атчыбучыў! АЦАПЯНЕЦЬ зак. Аслупянець. Ці гэто тарапачэ ў вачах пасталі, ці праўды нешто было за кустам, але я ўвесь ацапянеў. АЦЯГАЦЦА незак., ПААЦЯГАЦЦА зак. Марудзіць. Дагэтуль ты ацягаўсё, а цяпер ні ўсьпеяш зрабіць. Паацягайся яшчэ трохі, можа, параннёя! АШУШКАЦЦА зак. Многа на сябе адзець. Ты так ашушкаўсё, што і павярнуцца ні можаш. БАБІЦЬ незак. Склікаць, вабіць ваўкоў. У піліпаўку апасно бабіць ваўкоў, бо як наляціць гайня, дак ні ўсьпеяш і на дзераво залесьці. БРЭНГАЦЬ незак. Брынкаць. Які зь яго музыкант — вот трохі навучыўсё брэнгаць на мандаліні! БУТНЯЦЬ незак., ЗБУТНЯЦЬ зак. Буцвець. Нек трэба пярасушыць сено, бо ўжо начало бутняць. Пракосы доўго паляжалі ніразьбітыя, ды яшчэ дошч уліў, дак збутняло сено. БЭНЦ выкл. Стук. Я ні ўсьпеў аглянуцца, а ён мне бэнц лошкаю па лбе. БЭНЦНУЦЬ зак. Стукнуць. Ні лезь, бо як бэнцну па носі, дак ні захочаш! БЭХАЦЬ незак. Многа піць, есці. Ні трэба много бэхаць гэтаі вады, бо толькі пацець будзяш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶