ДУПНЯТЫ прым. Дуплаваты. Дуб дупняты.
ДЫХЛО н. Бакавая частка жывата.
ЖУРАЎКІ мн. Верхнія прадольныя перакладзіны ў ткацкім станку.
ЗАЗРОНЫ прым. Зайздросны. Зазроны, коб ему ўсе было.
ЗАКАБАЙ м. Хвалістая складка, завіліна (на паверхні шапкі ў смаржкоў). Сморшчок з закабаемі.
ЗАПАЛЯНЕЦ м. Самастрэл. Робілі запалянцы і стрэлялі, як стрэліло, то чэрэпа знесло.
ЗАПЭКНУЦЦА зак. Заікнуцца, намякнуць, паведаміць; наказаць. Хоць бы кому запэкнуласа — загнёсса?!
ЗНАЙДЗЁНЫ м. прым. у знач. наз. Пазашлюбнае дзіця. Карпей, Міцёр, Юзё і Янук, сходзіце-тко до знайдзёного.
ЗОМЛЕЦІ зак. Сатлець.
КАЛАНДЫШ м. Целяпень, тоўсты, непаваротлівы чалавек. Куды ты церэбісса, каландыш?!
КАРАЧУН м. Нізкарослы чалавек. У беларускай міфалогіі Сіціўрат, або Карачун, Зюзя — падземны цар, казачны бог марозаў, які нёс смерць. Гл.: Живописная Россия, ч. 2. СПб — М., 1882, стар. 252.
КАЦА ж. Тупы канец яйца.
КНЯЖЫЧ м. Месяц, нябеснае свяціла.
КОКОШЫЦЫ мн. Верхнія часткі ткацкага станка.
КРУГАЛЬ м. Палянка ў лесе.
КУПА ж. Куча, стажок. Муровэй — купа такая.
ЛЕСОК м. Зараснікі арэшніку. Лесок — там, дзе росьцё горэшнік.
ЛЕЧЭЯ ж. Адтуліна ў верхнім жорнавым камені.
ЛІЧНІК м. зборн. Апаўшыя калючкі з хвоі або елкі. Опадае лічнік. Колюкі с хвоі, зь ёлкі, а як высохне, то лічнік.
ЛУНО н. Бяльмо на зрэнцы вока, катар зрэнкі. Луно не на ўсе око зацягне; ек луно на здрачку, то ужэ катарахта.
ЛУНУЦІ зак. Памерці, здохнуць. Ты [цётка] ў мэнё [у маёй хаце] лунеж.
МЛЕЧАВО прысл. Хмурна. Цепэрако бы млечаво, бі туманно.
МУХАРАНКА ж. Мухамор.
МУЦЯ м. і ж. Ілгун, манюка. Муця муціт, а брэхун брэшэ брэхню.
79 👁