МУЦЯ ж. Кашэль з вечкам, плецены з бяросты. Муця з бэросты, зачыняецца, з ею ў сваты ходзілі.
НАКРЫЖКА ж. Калатоўка з перакрыжаванымі планачкамі на канцы, якой збіваюць масла ў бойцы. Накрыжка ў бэйцы, як масло робіш.
НАЛІЦЬ зак. Напоўніць. На Льлю [Ілью] поўную піч нового хлеба нальлю (прымаўка).
НАСЕДАЛО н. Седала. Пошлі куры на наседало.
НОРЫЦА м. і ж. Праныра. Норыца, ўсе выпарыш?!
НУГРЫЦІ незак. Назойліва прасіць. Нугрыт, коб і ей пошылі.
ОБОРОНІЧ м. Дужка ў драўлянай баране. Обороніч — дзерэўляная дуга загнёна.
ОДМЭРШЧЫНА ж. Спадчына пасля смерці маці. Гэто ў мэне одмэршчына мацерына.
ОСТРОГ м. Лесвіца з сукаватай елкі ці іншага дрэва.
ОТКІДКА ж. Напрадзенае верацяно. Откідка малая, дзьве откідкі звіваем — і ручайка.
ОТЫР м. Вузенькі загончык.
ПАЎРОЗЫ мн. Махры ў хустцы.
ПЕРНАЧ м. Пуховая коўдра, пухавік. Пернач цёплы, охўтаціса було своё.
ПІДСУКАНЫ прым. Падцягнуты, хударлявы (пра жывёлу).
ПІКАЎКІ мн. Аер.
ПЛОШЧАК м. Брус. Сцена з плошчакоў. Дзерэвіну сточылі мі, то плошчак сточэны.
ПОДЛУГ прыназ. Каля. Подлуг гэтого вока.
ПОКАЙ прысл. Каля, уздоўж. Беглі покай клуней.
ПОКОПІСКО н. Рэшткі сена ад пластаванага абярэмка, ад капы сена, саломы. Покопіско загрэбі за мною.
ПОПЫРСКА ж. Аскепак, пырскі (тое, што адскоквае пры ўдары). Попырска — шо одлетае, як сечэш, кускі дзерэва, і по водзе ўдараеш, то попырскі лецят.
ПОРОСЛЯ ж. Невялічкая палянка ў лесе.
ПОСТАЦЬ ж. Здань, прывід.
ПОСЬЦЯГАЦІСА зак. Зніціцца, зрабіцца кволым, тонкім (ад пустазелля). Цыбуля посьцягаласа, бі під підлогою росла.
ПОЦЕЗЬ ж. Станок для вырабу верацёнаў.
ПОЦЯСЬ ж. Прасніца. На поцясях пралі.
ПОШАРУНОК м. У выразе: у пошарунок — у адзін рад (пра будынкі).
83 👁