БЭРВІНА ж. Тое, што і бэрва 1, 2.
ВЕХЭЦЬ м. Сцёрты венік, дзяркач.
ВЕШАЛО н. Нізка (пра пацеркі, каралі). Вешало пацерок.
ВЕШНЯНЫ, ВІШНЯНЫ прым. Вясенні, яравы. Ярыца вешняна. Вішняны посеў.
ВОДЗЯНКА ж. Маленькая мурашка, чырвоная (Formicidae sanguinea Latr.) або жоўтая ці светла-карычневая (F. Lasius flavus Degeer). Водзянкі (водзенкі) на купі воны.
ВОШ ж. 1. Земляны клешч, маленькая крывава-чырвоная і мяккацелая казяўка (Trombidium holosericeum). 2. Вадзяная блыха, або дафнія (крывава-чырвоная дробная, мяккацелая казяўка). Вошы ў водзе. 3. Снежная блыха Desoria glacialis з родаў Podura і Achorutes. На сьнег напалі вошы.
ВОШЧАВІНА ж. Драўлянае прыстасаванне ў выглядзе ціскоў для прасавання воску. Вошчавіна, вэск выдаўваеш.
ВЫБОЙНІК м. Макуха (з канапель, ільну).
ВЫНОРЫЦЬ зак. Выпараць, знайсці. Вынорыла кулёк мукі ў сьцёпцы.
ВЫРОСТОК м. Падлетак.
ВЫШЭЙ м. Пасохлая, звычайна буйная неядомая трава, якая косіцца ўвосень па лёдзе на подсціл. Выш'ю накосім.
ГАЙДАР м. Той, хто паганяў валоў.
ГЛУВЭНЬ м. Перакладзіна над вушакамі дзвярэй.
ГНЕТУХА ж. Малярыя. Гнетуха гнеце.
ГОДОВАНІК м. Выхаванец, прыёмны сын.
ГОЛОВАВЫ прым. Галаваты, з вялікай галавой.
ГОЛЫ прым. Аднародны, без прымесі, з аднаго, аднастайнага рэчыва. З голой мукі не помню, колі пэкла.
ГОНОЗА ж. Заедзь, агульная назва маленькіх мушак.
ГУЗДЗЕР м. 1. Ніжняя частка снапа, гузыр. 2. Верхняя частка ў веніку, за якую трымаюць рукою; камель.
ГУЗДЗІР м. Тое ж, што і гуздзер 1.
ДЗЕРТЫШКА ж. Выкапаны з коранем пень, корч. Ходзём накопаем дзертышок.
ДЗЮГНАСТЫ прым. У палоску, паласаты. Як дам я ёму дзюгнастого пояса запаразаці, то будзе вэн усёй паніч.
79 👁