3. Пасля губных зычных нярэдка вымаўляецца галосны а як факультатыўны варыянт пераднаціскнога е (пэтнаццэць і патнаццэць, пэро і паро, вэнок і ванок).
4. На месцы націскнога о ў новых закрытых складах выступае «закрыты» е, які мае артыкуляцыйныя адзнакі галосных е і і(ы). Гэты гук часта вымаўляецца амаль як ы, зрэдку амаль як э. У дадзенай пазіцыі ў мове адной і той асобы, у адных і тых словах можа вымаўляцца ы і э (кынь і кэнь). У прыстаўцы-прыназоўніку под- на месцы о вымаўляецца і (під столом, підняла).
5. Галосны і часта ўжываецца пасля губных, спарадычна пасля шыпячых, ц, р, не памякчаючы іх. Галосны і ў такіх выпадках абазначаецца намі праз ы.
6. Гаворцы характэрна цеканне-дзеканне (мяккія ц', дз' бліжэй да палаталізаваных, чым да палатальных). У мове старэйшых жыхароў спарадычна сустракаецца вымаўленне д' і т'.
7. Зычны в у пазіцыі перад галоснымі пераважна губна-губны. Губна-губны в спарадычна вымаўляецца на месцы нескладовага ў.
8. У назоўніках назоўнага склону множнага ліку ў адных і тых словах, у мове адных і тых асоб паралельна ўжываюцца канчаткі -ы, -і і «закрытыя» -э, -е (колюкі і колюке, бараны і баранэ).
9. Назоўнікі жаночага роду ў родным склоне множнага ліку маюць канчатак -ей пад націскам і не пад націскам: песьней, кузьней, вішней, душэй, мэжэй, ночэй, пчолэй, головэй.
10. У 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку ў канчатках дзеясловаў выступае -т (вісіт, вісят, удырыт, удырат).
АБЫ, АБІ злучн. Як, як бы, нібы, бы. Кулем лёг спаць, абы снэп. От прычэпіласа, абы нека слота.
БАЙСІЦЬ незак. Гаварыць лішняе; выдумляць.
БЛІШЧАВЫ прым. Бліскучы. Блішчавых лысых головэй не хочу.
БУНОВАЦЬ незак. Спадцішка помсціць, празмерна нагаворваць; буяніць. Буноваць на чоловека стала. Бунуе споцішка, рэпчэ на его, мсьціць тайно.
БУЧНЫ прым. Высокі, тонкі, непрыгодны на будаўнічы матэрыял (пра лес). Там бучны лес.
БЭРВА ж. 1. Кладка. 2. Бервяно ў насціле. Положэны бэрвы. 3. зборн. Бярвенне. Бэрва клаласа і по болоту, і ў лесе, і на дорозе.
80 👁