Старонка 77
◀ / 361 ▶
Ф. Д. Клімчук, І. Я. Яшкін З ЛЕКСІКІ ВЫГАНАЎСКАГА ПАЛЕССЯ (вёска Горталь Івацэвіцкага раёна) Выганаўскае Палессе — невялікі раён у міжрэччы Шчары і Ясельды, дзе размешчана Выганаўскае возера. Гаворкі гэтай тэрыторыі адносяцца да паўночнабрэсцкіх, яны аддзяляюцца пучкамі ізаглос ад дыялектаў брэсцка-пінскіх і гродзенска-баранавіцкіх1. Некаторыя моўныя асаблівасці адмяжоўваюць гаворкі Выганаўскага Палесся ад суседніх заходніх і ўсходніх гаворак2. Матэрыялы збіраліся ў 1971 г. пры абследаванні гаворкі вёскі Горталь Івацэвіцкага раёна для Лексічнага атласа беларускай мовы. Вёска Горталь з'яўляецца адным з старадаўніх населеных пунктаў Выганаўскага Палесся. Яна размешчана ў 6 км на паўднёвы ўсход ад Целяхан. Адзначым некаторыя рэгіянальныя асаблівасці гаворкі гэтай вёскі. 1. Паслядоўнае оканне. Часам у ненаціскных складах на месцы этымалагічнага о вымаўляецца гук, сярэдні паміж о і а (гасьцінец — госьцінец, шкворэц — шкварэц). Этымалагічны а ў гэтай пазіцыі спарадычна пераходзіць у о (сопожкі). 2. На месцы е, ѣ вымаўляецца е. Вельмі рэдка на месцы этымалагічнага ненаціскнога 'е вымаўляецца гук, сярэдні паміж а і е. На месцы націскнога ѣ звычайна вымаўляецца е, часам факультатыўна е «закрытае» або (вельмі рэдка) ие. Часам на месцы ненаціскнога 'а вымаўляецца 'е. 1 Н. Т. Вайтовіч. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. Мінск, 1968, стар. 81—82 і інш.; Ф. Д. Климчук. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех полесских говоров). Автореферат канд. дис. Минск, 1973, стар. 4—5, 20. 2 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963, карты № 73, 116, 159, 178, 189, 207, 217, 223, 229, 271, 290, 296, 304, 334.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 361 ▶