Пасля губных зычных нярэдка вымаўляецца галосны а як факультатыўны варыянт пераднаціскнога е (пэтниццэць i патнаццэць, пэрд i napo, вэндк i вандк). 4. На месцы націскнога о у новых закрытых складах выступае «.закрыты» е, які мае артыкуляцыйныя адзнакі галосных e i і(ы). Гзты гук часта вымаўляецца амаль як ы, зрэдку амаль як э. У дадзенай пазіцыі ў мове адной i той асобы, у адных i тых словах можа вымаўляцца ы i э (кынь i кэнь). У прыстаўцы-прыназоўніку под- на месцы о вымаўляецца i (під столом, підняла). 5. Галосны i часта ўжываецца пасля губных, спарадычна пасля шыпячых, ц9 р, не памякчаючы іх. Галосны i ў такіх выпадках абазначаецца намі праз ы. 6. Гаворцы характэрна цеканне-дзеканне (мяккія ц\ дз' бліжэй да палаталізаваных, чым да палатальных). У мове старэйшых жыхароў спарадычна сустракаецца вымаўленне д' i т\ 7. Зычны в у пазіцыі перад галоснымі пераважна губна-губны. Губна-губны в спарадычна вымаўляецца на месцы нескладовага у. 8. У назоўніках назоўнага склону множнага ліку ў адных i тых словах, у мове адных i тых асоб паралельна ўжываюцца канчаткі -ы, 4 i «закрытый» -э, -е (колюкі i колюкё, бараны i баранэ). 9. Назоўнікі жаночага роду ў родным склоне множнага ліку маюць канчатак -ей пад націскам i не пад націскам: пёсьней, кузьней, вішнёй, душэй, мэжэй, ночэй, пчдлэй, головой. 10. У 3-й асобе адзіночнага i множнага ліку ў канчатках дзеясловаў выступае -т (вісіт, вісят, удырыт, удырат). АБЬГ, АБГ злучн. Як, як бы, нібы, бы. Кулем лёг спаць, абы сноп. От прычэтласа, абы нёка слот. БАЙСГЦЬ незак. Гаварыць лішняе; выдумляць. БЛІШЧА'ВЫ прым. Бліскучы. Блішчавых лысых головой не хочу. БУНОВА'ЦЬ незак. Спадцішка помсціць, празмерна нагаворваць; буяніць. Буноваць на чоловека стала. Бунуе споцішка, рэпчэ на его, мсьціць тайно. БУ'ЧНЫ прым. Высокі, тонкі, непрыгодны на будаўнічы матэрыял (пра лес). Там бучны лес. БЭФВА ж. 1. Кладка. 2. Бервяно ў насціле. Положены бэрвы. 3. зборн. Вярвенне. Бэрва клаласа i по болоту, i ў лесе, i на дорозе
Дадатковыя словы
бунўе, нйццэць
4 👁