Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
Ф. Д. Клімчук, L Я. Яшкін 3 ЛЕКСІКІ ВЫГАНАУСКАГА ПАЛЕССЯ (вёска Горталь Івацэвіцкага раёна) Выганаўскае Палессе — невялікі раён у міжрэччы Шчары i Ясельды, дзе размешчана Выганаўскае возера. Гаворкі гэтай тэрыторыі адносядца да паўночнабрэсцкіх, яны аддзяляюцца пучкамі ізаглос ад дыялектаў брэсцкапінскіх i гродзенска-баранавіцкіхi. Некаторыя моўныя асаблівасці адмяжоўваюць гаворкі Выганаўскага Палесся ад суседніх заходніх i ўсходніх гаворак2. Матэрыялы збіраліся ў 1971 г. пры абследаванні гаворкі вёскі Горталь Івацэвіцкага раёна для Лексічнага атласа беларускай мовы. Вёска Горталь з'яўляецца адным з старадаўніх населеных пунктаў Выганаўскага Палесся. Яна размешчана ў 6 км на паўднёвы ўсход ад Целяхан. Адзначым некаторыя рэгіянальныя асаблівасці гаворкі гэтай вёскі. 1. Паслядоўнае оканне. Часам у ненаціскных складах на месцы этымалагічнага о вымаўляецца гук, сярэдні паміж о i а (гасьцмец — госьцінец, шкворэц — шкварэц). Этымалагічны a ў гэтай пазіцыі спарадычна пераходзіць у о (сопожкі). 2. На месцы e, Ь вымаўляецца e. Вельмі рэдка на месцы этымалагічнага ненаціскнога 'e вымаўляецца гук, сярэдні паміж a i e. На месцы націскнога t звычайна вымаўляецца e, часам факультатыўна e «закрытае» або (вельмі рэдка) {е. Часам на месцы ненаціскнога 'a вымаўляецца 'e. 1 H. T. В a й т о в i ч. Ненаціскны закалізм народных гаворак Беларусь Мінск, 1968, стар. 81—82 i інш.; Ф. Д. К л и м ч у к. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех полесских говоров). Автореферат канд. дис. Минск, 1973, стар. 4—5, 20. 2 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963, карты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, лйнгво
4 👁
 ◀  / 361  ▶