ЗАВО'НЬ ж. Затока. Рака ідзець гэдак, а потым гэдак, то завонь. Плавы пазарастаюць, завонь астаецца.
ЗАРЫВА'ЦЬ незак. Пераставаць даіцца (пра карову). Малако гарчэець у астатняе ўрэмя, як зарываць станець.
ЗАХЛУДЗРЦЬ зак. Застраміць, пракалоць. Захлудзіў руку чартапалогам.
ЗЫГАВА'ЦЬ незак. Пзаваць. Каровы сёня зыгавалі, на дош авадні кусаліся. Зыгуяць каровы.
ЗЫТАРАДА -ж. Адгароджанае месца для жывёлы (у хляве або ў лесе). Запры авечак у зыгараду! Зыгарада ёсъ у лесе для коней.
ЗЬДЗІВІ'ЦЬ зак. Сурочыць. Пойдзець хлопец тоўсты такі, уражайны, дык яго зьдзівяць.
ЗЮ-ЗЮ-ЗЮ выкл. Словы, якімі падзываюць гусей.
КАЗГЦЦА незак., АКАЗРЦЦА зак. Нараджаць казлянят. Каза саўсём нядаўна аказілася} а малака ніяк няма.
КАЛАПНГ мн. Каноплі. У калапнях ёсъ выбіранкі.
КАЛТАЯ' ж. Дошчачка з дзіркай у жорнах, дзе памяшчаецца верхні канец млёна. Калтая адарвалася.
КВІЧЭ'ЦЬ незак. Пішчаць, крычаць (пра свінню). Сьвінні квічаць, есьці хочуць.
КЛАТ м. Складзеныя паколатыя дровы. Парэзаныя i пабітыя дровы ў клат кладуць або ў стажок. Толькі два клады дроў.
КЛУНДЗКУК м. Сляпая кішка ў кабана.
КЛЯ'ТБА ж. Кляцьба. I кап ты прапаў, кап ты праваліўся — i зачала садзіць клятбы. ' КРАЛГЦЦА незак., АКРАЛРЦЦА зак. Нараджаць трусянят. Адгарадзілі катух, бо скора краліцца будзе труска.
КРУ'ХАЦЬ незак. Рохкаць. Сьвіня да парасят рохаець, крухаець.
КРУ'ЧКА ж. Бручка. Дзе ты ёсъ?! Каровы ў кручку залезьлі.
КРЫЖСУУКА ж. Скрыжаванне дарог; ростані. Дойдзеш да крыжоўкі, там нейкая машына падбярэць.
КУСЫДЯРНЯ' ж. Кусты. Там заросши кусъцярнёй. Схаваўся у кусьцярні i ня відаць.
КУЦУ-КУЦУ-КУЦУ' выкл. Словы, якімі падзываюць авечак
Дадатковыя словы
зыгаваць, зьдзівіць, квічэць, клятба, крухаць, кручка
29 👁