КУЦЬ-КУЦЬ-КУЦЬ выкл. Словы, якімі падзываюць свінней. КЯРНО'С м. Кныр. КЯТУФКА ж. Прарэх у штанах. Кятурку зашпілі, ЛАБА'ТКА ж. Пра бязрогую карову. Лабатка як бяз рох саўсём. ЛАЗО'ВЫ ЖУК. Хрушч. ЛАМІ'ШЧА н. 1. Месца, дзе гарэў касцёр; вогнішча. Як вялікая ламішча, то за лета толькі нейкі мох займецца, а потым трава такая буйная расъцець. 2. Куча галля. Хворает паскладаны ў ламішча. ЛАНТУ'Х м. Вяровачны дарожны мяшок на сена (для каня). Лантух вазьмі с сабой, ні забуць. ЛАПА'ТКА ж. Зялёны стручок гароху. Гарох яшчэ цвіціць, зялёны, у лапатках. ЛА'ТКА ж. Тое, што i цёрліца. ■ ЛОМ м. Касцёр, агонь. Пайшлі i лом палілі. Корч вялікі ускацілі на лом, дык два дні палілі. МАЦЁРА ж. Свіння, у якой ужо былі парасяты. МАЦКУК м. Род зэльцу з барановых унутранасцей. МРЛТА ж. Талакно. Замішай мілты ў місцы. МІЧА'ЦЬ незак. Абзывацца слабым голасам (пра карову). Равець карова, хоць ты што, а як што зробіца, то мічыць. МУ'ЛІЦА ж. Тое, што i палюх. МУНДЭ'РЫ мн. Сорт вінных ружова-чырвоных яблык. Так добра ўрадзілі мундэры, дрэва скросъ усыпана. НА'ЙНЩА ж. Левы бок адзення. Як ты штаны надзеў? На найніцу. НЕ'КАСЬ ж. Позняя, асенняя трава. Як ужо ніхто ня косіць, то некась. Накасі некасі. ПАВЫКЛАДА'ЦЬ зак. Пакастрыраваць. Щ павыкладалі вы бараноў? ПАГАЛО'УШЧЫНА ж. Частаванне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць i спарадкаваць кабана. Хадзіла на пагалоўшчыну да суседа. ПАДНАДО'ЛАК м. Падол. Падрубі паднадолак, плацце адрубілася. ПА'КУЛА ж. Тое, што i ацяшкі. Як мнецца лён, то адвальваецца пакула. Пакулу ў шчэлку пхнуць. ПАЛЮ'Х м. Ручка на касе (для правай рукі). Палюх ужо саўсём злізаўся
Дадатковыя словы
кярнос, лазовы, латка, муліца, мічаць, найнща, павыкладаць, пагалоушчына
3 👁