Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
Я. Т. Вайтовіч 3 НАРОДНЫХ КРЫНІЦ Вёска Цяхцін Бялыніцкага раёна, дзе намі праводзіліся запісы дыялектнай лексікі, знаходзіцца ў зоне сярэднебеларускіх гаворак. Па большасці моўных асаблівасцей гаворка гэтай вёскі адносіцца да паўночна-ўсходняй трупы беларускіх дыялектаў, прычым у моўнай ciстэме прадстаўлены i некаторыя рысы паўднёва-заходніх i сярэднебеларускіх гаворак. Вакалізм характарызуецца дысімілятыўным аканнем i яканнем, але побач з ъ—ы на месцы ненаціскных о i а часам вымаўляецца a або a\ вади, пашня, барада (y слоўніку пішам a)\ побач з i на месцы e, я сустракаецца e: зімля, сіради, eepań. Наглядаецда модная рэдукдыя ненаціскных галосных: бареік, смакіша; пашырана асімілядыя ненаціскных галосных з пераходам а, о, e у у: гурувала, у Мугулёві; даволі частыя змены ы ў a: нажаваць, паталася. У гаворцы назіраецца цвёрдае вымаўленне p, падаўжэнне зычных, няпоўнае аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова i перад глухімі. Форма 3-й асобы дзеясловаў таксама ўказвае на пераходны, сярэднебеларускі характар гаворкі: дзеясловы I спражэння маюдь націскны канчатак -ець i e: нясёць — нясё, дзеясловы II спражэння ўжываюдда з канчаткам -а, -я: кура} нося. Лексіка гаворкі ў асноўным з'яўляедца паўночнаўсходняй: вутка, курыца, сілязёнь, пырасёнык, мост (падлога), крыша, арэлі, гутатацца, пруд (млын), абіда, хадзяін i інш., але сустракаюцда лексемы i паўднёва-заходніх дыялектаў: певінь, пацук, страха i інш. Магчыма i паралельнае ўжыванне лексем, уласдівых абедзвюм трупам дыялектаў: бусіл — буцян, нада — трэба, польза — карысць. У гаворцы захаваўся рад спецыфічных лексем, якія ўяўляюць значную цікавасць для мовазнаўства
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вадй, зяўляедца, кўра, сірадй
3 👁
 ◀  / 361  ▶