ШТОГО'ДУ прысл. Штогод, кожны год. Штогоду зношвалася ў Зубрыцкага на гэтай рабоце моцная дубовая лінейка (Нядоля Заблоцкіх, 242). ШТЫ'РЫЦЬ н е з а к ВЫ'ШТЬІРЫЦЬ зак., ПАШТЫ'РЫЦЬ зак., ПРАШТЫ'РЫЦЬ зак. Гнаць; выганяць, выправоджваць сілай. Куды гэта ён гусі штырыць? Цыганку з хаты выштырыла. Пакуль ні паштырыш з вуліцы — ні зьбярэш [дзяцей] дадому. Я к праштырылі з брыгадзіра, дык i ціпер шчэ біз работы. Самога, мусіць, з дому праштырылі? (Hi госць ні гаспадар, 179). ШУМА' ж. Пенка, пена. На гарачым бліне ад яго [масла] толькі шума белая становіцца i дзе-нідзе жаўтаватыя скалкі (Hi госць ні гаспадар, 214). ШУРМАВА'ЦЬ незак., ПАШУРМАВА'ЦЬ зак. Выказваць нездавальненне; лаяцца. / чаго яна шурмуя, чалавек як чалавек, a ёй i тоя ні добра i гэта ні так. Пашурмуюць ды ўтаймуюцца (Нядоля Заблоцкіх, 283). ШЭ'ПШАЛА н. Стары чалавек. I чаго гэта шэпшала ішчэ хоча? 4. Зак
Дадатковыя словы
выштьірыць, паштырыць, пашурмаваць, праштырыць, шурмаваць
2 👁