У прапанаваным намі слоўнічку змешчаны лексічныя, семантычныя i словаўтваральныя дыялектызмы, не адзначаныя ў слоўніках літаратурнай мовы. АГУ'САК, АГУСЫК м. Ніжняя частка снапа. АПІХА'ЦЬ незак. Аддзяляць ячмень ад асдя. Aniхаць — гэта аддзяляць ячмень ад вусоў. АШЧАЛЁПЫ мн. Сківіцы ў чалавека i жывёлы. У нас кажуць ашчалёпы i санкі. БАРАДА' ж..Пасма травы на скошанай сенажаці. Ідзі бароды паскашай. БАРА'НАЧКІ мн. Чабор. Старая назва чабору — бараначкі. Завару бараначкі на чай. БРЫЛЬ м. Выступ на коміне. Спічкі на брылю. БЯЗЬЛКУДНІК м. Нелюдзімы чалавек. Бязьлюднік— тэй, хто пазбягае людзей. Жыў у нас адзін бязьлюднік: к яму ніхто не хадзіў. ВАЛЕНКА ж. Валеная шапка. Валёнка — валіная, уродзі мішка, даўняя шапка, лёхкая i цёплая, барты за касваліся, насілі i летам. ВЕРАЯ' ж. Шула ў варотах, у гумне. Веръя — вялікая шула ў варот. Віраю ўстаўлялі ў гумне. ВІСАЖАФ м. Сузор'е Плеяды. Раней на вісажару хадзілі малаціць: калі на поўдні — пъра йсьці. ВІТАШО'К ж. 1. Апошняя квадра месяца. 2. Першая квадра месяца. Віташок ужо ўзышоў. ВСУБЛАК м. Вялікі кош з шырокіх лык, які раней устанаўлівалі на калёсы. У воблаку вазілі бульбу, вазілі i журавіны. ВСУСПА ж., зборн. Восы. В оспа высыпала. На адну кажуць аса. Мяне ўкусіла аса. ВСУСЬШНПУЗЫР. Асінае гняздо. БУЛЬ м. Булей. Раней къзал[ вуль, зараз — вулей, а домік — па-новаму. У дзеда быў калодны вуль. ВЬГВАРАЦЬ " ж. Выварацень, вывернутае бурай дрэва. ГАЛАШЧО'К м. 1. Голая, грудамі замёрзлая зямля без снегу. 2. Надвор'е з марозам i ветрам, калі зямля застаецца без снегу. Сільны галашчок быў. Галашчокам суша. ГАЛУ'ЗА м. i ж. Бесталковы, непаслухмяны чалавек. Галуза — ніразвіты, ніталковы чалавек, абы-што кажа, ніпаслушны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агусак, апіхаць, надворе, сузоре
13 👁