жарты пакінь» (Там жа, 111). Злосцю бывав Вольга зарыміць, а зараз i ўсміхнецца, як бы нічога i не было (Там жа, 190). РЫ'ХТАЧКТ прысл. Як дзве каплі вады, якраз, дакладна. Рыхтачкі бацячка — i сам, i хада, i нават глядзіць, як бацъка. «Сапраудная паненка, i ўхваткі ўсе дзявочыя, i голас. Ну — рахтачкі!» (Hi госць ні гаспадар, 171). РЭ'КНУЦЬ зак. Падаць голас, уставіць слова, сказаць. За ўвесь вечар i ні рэкнуў. Сам ён піяк патрэбнага слова не дабярэ. Хоча, бывав, нешта рэкнуць, ды рот расчыніць не адважыцца... (Hi госць ні гаспадар, 215). САЛАПА'Н м. Салапяка. Эт, салапан нейкі, усё ротам глядзіць. САМАХЦО'М прысл. Сілаю, сілком. САШЧАРЭ'ШЦЬ зак. Сашчапіць. Сашчарэпіў зубы, злуе i ні слова. Сашчарэпіў рукі. СКРЬРПАЦЦА незак. Часта хадзіць у хату i з хаты, часта адчыняць дзверы. Hi скрыпайся ты, холаду ў хату напусьціш. Скрыпаяцца ўвесь дзень, а які толк. СКУДЗЕ'ЛЬНЩЫ мн. Жанчыны, якія збіраюцца на гюпрадкі. 3 хаты, дзе была зборня, адчыніліся дзверы. Загаманілі скудзельніцы (Hi госць ні гаспадар, 215). ' СЛАБЕЦЬ незак. Звычайна у спалучэнні з займеннікам табе, яму, вам, ім. Заахвочвальнае слова, якім выклікаюць субяседніка нешта зрабіць,— не здолееш, не хопіць сілы, рашучасці. Слабіць табе камянь дакінуць да тага берага. СЛАБО' прысл. Тое, што i слабіць. А табе слабо ні раззуўшыся рэчку пірайці. Слабо табе гэты мех падняцъ. СПАНА'ТРЫЦЬ зак. Зрабіць прывычкай, правілам; увесці ў звычай; унадзіцца. Спанатрылі ў нядзелю ў карты ў нас гуляць, дык хоць махалам махай — ідуць i ідуць. Спанатрыла хадзіць у пазыкі — пазыч хлеба, пазыч солі. СПО'ЗДРЫЦЬ зак. Уцяміць, зразумець. Хутка споздрыў Адась, якое яму шчасце само ў рукі прыйшло (Караткаватая куртачка, 20). СПЭ'ЙКАЦЬ зак. Сапсаваць, дабіць; згубіць, страціць. Спэйкаў часы — круціў, круціў, пакуль ні скруціў. Спэйкалі такога добрага каня. Ну, ножык мой, мусіць, ужо спэйкаў, ні відаць нідзе! CTAPAHA' ж. Toe, што i застаронак. Усю старану залажыў сенам i канюшынай, а другую калгас займая
Дадатковыя словы
рыхтачкт, самахцом, сашчарэшць, скудзельнщы, спанатрыць, споздрыць, спэйкаць
6 👁