на гэта? Пойдзеш вучыцца?» — зрабіўшы прыклёп, папытаўся Юстап у малога (Нядоля Заблоцкіх, 240).
ПРЫРАДЗІНКІ мн. Першае наведванне парадзіхі. Учора з Марыляю на прырадзінкі хадзіла.
ПРЫСКІЧЫЦЬ зак. 1. Прыціснуць, заставіць сілай. Як добра прыскічыў, толькі тады грошы аддоў. Усе гэтыя панкі і палупанкі скарынку цвілую прасілі даць... калі то голад прыскічыў (Ні госць ні гаспадар, 90). 2. Захацець чаго-н. Калі так ужо прыскічыла, дык купі, грошай ні шкода.
ПРЫСЬВЯТАК м. Дзень напярэдадні свята; невялікае свята. Ні сьвята, ні прысьвятак ні згуляла, сьвету ні бачыла за работай. Сёння не свята і не прысвятак, а будні дзень — субота (Іллюк-даследчык, 46).
ПРЫШЧЫКНУЦЬ зак. Прышчаміць чым-н. (палец, скуру). Троха паляц апцугамі прышчыкнуў.
ПСЮРЫЦЬ незак., ВЫПСЮРЫЦЬ зак., ЗАПСЮРЫЦЬ зак., НАПСЮРЫЦЬ зак., ПРАПСЮРЫЦЬ зак., ПРЫПСЮРЫЦЬ зак. Гнаць. Псюрыць усіх ат сібе, ні хоча слухаць. Усіх дзяцей выпсюрыў на вуліцу. Сабака запсюрыў яго аш у сенцы. Прыхоць ка мне, калі цібе прапсюраць з дому. Пакуль той іх прапсюрыць, дык можна было б з ім паспрачацца ў ахвоту гадзін са тры (Ні госць ні гаспадар, 84). На што ты парасята сюды прыпсюрыў?
ПУГАЦЬ незак. Многа піць; піць вялікімі глыткамі. Млека нагном са збанка пугая.
ПУРЫЦЬ незак., ВЫПУРЫЦЬ зак., ЗАПУРЫЦЬ зак., НАПУРЫЦЬ зак. Гнаць. Слонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому. Запурыў у кусты каровы, дык чуць нашлі. Напурыў гэтай гары [самагонкі] з буракоў, сахару і п'юць.
ПУСКАЛКА ж. Дзіцячая забаўка — расшчэплены з аднаго канца кіёк, якім кідаюць («пускаюць») каменчыкі. У яго добрая пускалка — далёка камянь ляціць, як пусьціш.
ПЭНКНУЦЬ зак. Лопнуць, трэснуць, парвацца. Мяшок скінула з воза, дык і пэнкнуў. Са смеху пэнкнуў бы (Ні госць ні гаспадар, 159).
ПЯЛЯСКАЦЦА незак. Плюхацца, паласкацца. Любіць у вадзе пяляскацца. Пялешчацца, як качка ў вадзе.
РАЗГАРНЕНЬНЕ н. Занятак; цікавы занятак. Разгарненьня ніяк сабе ні нойдзя. Німа ім тут у вёсца разгарненьня.
78 👁