ПОЙКА ж. Соска. Надзень пойку і дай дзіцяці, хай сьсе.
ПОРАЎНЯ прысл. Пораўні, побач, поплеч. Доўга пораўня ішлі, гаворым, а потым кінуў і пашоў. Ціпер, на прызбе пораўне седзячы, ёй было многа гэта зручней (Цеснаватая куртачка, 18). Ідзе за ім пораўне і Савоста, як там і што ў школе распытваецца (Нядоля Заблоцкіх, 244).
ПОСІК м. Мачавы пузыр. Некалі посік авечы ці сьвіны надзьмуць, высушаць, а потым дзіразу ссыпаюць.
ПОСЫП м. Адтуліна, шчыліна, праз якую засыпаюць зерне ў млыне для памолу ці ў ачышчальную машыну (арфу, трыер і інш.). Зрабі большы посып, лепш арфавацца будзя. У млыня, як вялікі посып, буйна меля.
ПОСЯЛКА ж. Ручка вядра. Вазьмеця за посялку ўдваіх, ляхчэй несьці будзя. Посялка рэжа руку, як поўная вядро.
ПОШПАРКАМ прысл. Параўн. Пашпарыць. Кінуўшы які-н. прадмет (стукнуць, ударыць). Хапіў нейкі вурвалак і пошпаркам у сабаку.
ПРАПАСЬНЯ ж. Вялікая колькасць, многа, без ліку. Прапасьня людзей тут піравярнулася за гэты час.
ПРОМЕШКА ж. Мука для запраўкі корму жывёле, вобмешка. Ні набярэсься гэтай промяшкі, хай яно гарыць. «Гарнец хачу зрабіць мамцы на промешку»,—нясмела прызнаецца Ігналя (Ні госць ні гаспадар, 156).
ПРЫГАЛАВІЧЫ мн. Два палены, на якія кладуць дровы ў печы. Выбяры добрыя прыгалавічы, кап сухія былі.
ПРЫЖАЛЯЦЬ зак. Крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну). Прыжаляла хустачка, на чарэні лежачы.
ПРЫКАЗАВАЦЬ незак. Галасіць па пакойніку. Хвалілся [уласнае імя] перад людзьмі ўсяго разоў два бралася прыказваць (Ні госць ні гаспадар, 141). «Гад ты!.. Цераз цябе прападзем!» — доўга-доўзазна прыказвала, лепш, як па мерцвяку (Там жа, 141).
ПРЫКЛЯП, ПРЫКЛЁП м. Удзел у якой-н. справе толькі для бачнасці. Зробіць толькі прыкляп, а ты маліся на яго. Прыкляпам у нас ні адбудзяш — пасядзі, выпі, пагавары. Хто зойдзе выпадкам, дык стараўся знайсці які-колечы прыклеп, каб уцячы хутчэй, чужога ў хаце пакінуўшы (Ні госць ні гаспадар, 182). «Ну, Савоста? Як ты
75 👁