Старонка 41
◀ / 361 ▶
ПАЯЗД м. Павозка. Любіць Пракоп сытага каня і добры паязд, каб і ехаць шпарка, і выкіравацца спрытна (Тахвілін швагер, 70). От ён тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог (Нядоля Заблоцкіх, 273). ПЕЛЮСЬЦІ мн. Пелюшцы, папярочныя краі ночваў. У вялікіх ночвах пелюсьці раскалоліся. ПЕРША прысл. Раней, перад гэтым. Стаіць у яго таку тая самая, што перша, як адыходзіў у лес у грыбы, бачыў каля сваіх варот, сівая кабыла (Нядоля Заблоцкіх, 232). ПІРАКАЗ, м. Вестка ці запрашэнне, перададзенае праз каго-н. Переказу чакаў ухвалёны музыка; чакаў, калі прыйдуць з дому весткі (Нядоля Заблоцкіх, 231). ПІРАКОРНЫ прым. 1. Які робіць наперакор. Яська такі піракорны, ніколі ні ўгадаяш, што зробіць. 2. Зробленае ці сказанае наперакор. З чапялою ў руках распачала яна перакорную гаворку (Нядоля Заблоцкіх, 253). ПІРАКОРЫЦЬ незак. Рабіць ці гаварыць наперакор. Другі, здаецца, і не задзіра, а як нападзе яму горасць на язык, дык і давай прычапкі шукаць, каб сабе і другому кроў з носа спусціць, каб сварыцца, перакорыць (Ні госць ні гаспадар, 155). ПІРАЛАЖЫЦЦА зак. Набыць новыя прывычкі, навучыцца інакш рабіць, інакш весці сябе. Я дык ніяк ні магу піралажыцца: як у нас дома рабілі — гэтак і я. ПІРАТКАВАЦЬ незак. Старацца быць наперадзе, паказаць сябе. З яго сяброў перадкаваў у гурце Платон Ліняўскі (Ні госць ні гаспадар, 101). ПІРАТТОЧЧЯ н. Выбітая глінай пляцоўка ў гумне насупраць варот, ток. Абярнулі вос на піратточ'і, ціпер складаць будзям. Некалі на піратточ'і малацілі снапы цапамы. ПЛЯНТАВАЦЬ незак. 1. Раўнаваць няроўнасці на сенажаці ці пашы. Трэба Шэдзяўку і Лукі плянтаваць — куп'я многа, краты нарылі. 2. Вытоптваць, збіваць пасевы. Размінаюцца цяпер, на чыю ніву з'ехаўшы. Плянтуюць ад краю ячмяні, гарохі, градкі з картопляю (Ні госць ні гаспадар, 150). ПОВАЛАЧ м. Паблытаны на сцелішчы лён. Так многа повалачы, мусіць, коні пахадзілі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 361 ▶