што Пецька ідзе. Падалося Вольцы, што нешта супярэчыць хоча Адась (Цеснаватая куртачка, 17).
ПАКАЛАК м. Калок, невялікая палка. Чуць абаранілася [ад гусака], добра, што нейкі пакалак папоўся.
ПАТПАСАВІЧ м. Падпасак. Сягоньня — наш патпасавіч, а зоўтра вы давайця. «На вакантнае месца — пастуху за патпасавіча? Так?..» — папытаўся ён у настаўніка (Нядоля Заблоцкіх, 266).
ПАТСМАКАВАЦЬ незак. Выказваць шкадаванне аб чым-н., суправаджаючы цмоканнем. Патсмакуй ні патсмакуй, усё роўна ні верняш. Аж патсмакаваў ён потым, што прапусціў такую важнецкую гаворку (Іллюк-даследчык, 53).
ПАТШЫВАЛЯЦ м. Падшыванец. Патшывальцы ўсе грады стапталі. Які-нібуць патшываляц вучыць цібе будзя. Пры конях яны засталі гурт мужчын з хлопцамі-падшывальцамі (Ні госць ні гаспадар, 97).
ПАЎЗДУЖАЦЬ зак. Асіліць, здолець, здужаць. Я чуць паўздужаў паваліць яго. Ты паўздужаяш усё зрабіць. Праз паганы свой талент, праз дурную натуру ўрабіць зямлю не паўздужае (Нядоля Заблоцкіх, 234).
ПАЎМЕЖАК м. Шырокая мяжа, парослая травой. Усё зямлі людзям мала. Паўздзіралі межы, паўмежкі (Ні госць ні гаспадар, 150).
ПАЎШОРЫ мн. Шоры. Паўшоры — гэта кап каню хамут на галаву ні лес.
ПАЧЫНАК м. Клубок нітак, наматаны з адной вітушкі.
ПАШАНОТА ж. Пашана, догляд. Ніколі мне такой пашаноты ўжо ні будзя. Нашто мне такая пашанота, калі трэба рабіць. А дадому прынясуць, дык колькі таму кацяняці пашаноты (Тахвілін швагер, 54).
ПАШАНОТНЫ прым. Шаноўны; прыстойны. Сыры куплялі ад яго, бо бачылі, што чысты, пашанотны чалавек (Тахвілін швагер, 73).
ПАШПАРЫЦЬ зак. Кінуць, шпурнуць. Пашпарыў кніжку на падлогу і ў сьлёзы. Я цібе пашпару другі рас, будзяш ведаць, як хлеп кідаць.
ПАЯДАЦЬ зак. З'есці, паесці. Сынок, паядай троха ды бяжы травы парасятам зьбяры. Пайшоў у агарод шукаць мацеры, каб паядаць дала (Ні госць ні гаспадар, 93).
83 👁