НЕМАЧ ж. Слабасць, хворасць. Немач нейкая напала — іці ні магу. Перашкода. Ён мне ні помач, а немач. У выразе: немач яго ведае — хто яго ведае.
НІДАВЯРАК м. Злыдзень, прайдзісвет. Нідавярак гэты гэтулькі натварыў, што страх падумаць. Такі нідавярак, што сьвет ні бачыў.
НІДАТКЛІВЫ прым. і наз. Недаткнёны. Такі нідатклівы, чуць што сказоў — ужо плача.
НІДАТКНЕНТЫ прым. і наз. Тое, што і недатклівы. Будзяш такі нідаткненты, усе сьміяцца будуць. От ужо нідаткненты — і воспы, і ўколу баіцца.
НІДОШЛЫ прым. Слабы, слабасільны. Кракталі жабы ля мастка ў завоіне, што зрабілі малыя, загаціўшы баркаўскі нядошлы ручай (Нядоля Заблоцкіх, 284).
НІДЭШЛЫ прым. Слабы ад хваробы ці старасці. Ён сусім ужо нідэшлы — усё дома сядзіць. Нідэшлы, а лезя туды, куды і хлопцы. Што там трэба нядэшламу чалавеку: пад'еў, калі даюць, ды ў запечак тэпай (Ні госць ні гаспадар, 199).
НІЗЛАГАДА ж. Неспакой, сварка, нязгода. Нізлагада ў іх — адзін адно, другі другоя. Нізлагада хату да дабра ні давядзе.
НІЗЛАГАДНА прысл. Нязгодна. Нізлагадна яны ўжо даўно жывуць.
ПАВІВАНКА ж. Пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяровачкай. Павіванкай такія пісагі на бакох каровя нарабіў. Зьві і мне павіванку.
ПАВІВАНЫ прым. У выразе: павіваная пуга — тое ж, што і павіванка.
ПАВІВАЦЬ незак. Абвіваць тонкай вяровачкай пугу ці іншую вяроўку. Німа часу мне павіваць, а то добрая пушка вышла п.
ПАВЯНДЛІЦА ж. Кумпяк, шынка. Павяндліцы павесілі на закот патсушыць на сонцы.
ПАГОНКА ж. Агароджаны прагон для жывёлы з вёскі да месца пашы. Прагані да пагонкі авечкі, а там самі на балота пойдуць. Толькі з вуліцы ў пагонку выехаў Хвядос, перавалок путам Каштанку па рэбрах і патрухаўся (Ні госць ні гаспадар, 124).
ПАДАВАЦЦА незак., ПАДАЦЦА зак. Здавацца, паказвацца. Падаецца, як бы страціў нешта ды і забыўся, што і дзе (Ні госць ні гаспадар, 81). Мне падалося,
81 👁