МЯТУШЫЦЦА незак. Мітусіцца. У горадзя мятушацца людзі, як птушкі. Мятушыўся, чуваць было, бусел над крыніцамі на сваім гняздзе (Нядоля Заблоцкіх, 284).
НАВЯСКА ж. Загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы. Рабілі і навяску і лячылі — нішто ні памагала, а потым само прайшло.
НАГНОМ прысл. Нагбом. Выцягнуў са студні вады, напіўся нагном зь вядра. Нагном цэлы збанок млека выпіў.
НАДАЛОНЧАНАЯ прым. З нашытай «далонню», падшытая якім-н. матэрыялам (пра рукавіцу). У шырокіх надалончаных рукавіцах ягоныя рукі здаваліся мядзвежымі лапамі (Цеснаватая куртачка, 27).
НАДАЛОНЧЫЦЬ зак. Нашыць «далоні» на рукавіцы. Надалончыла новым сукном рукавіцы.
НАЗІР прысл. Назіркам. Назір за ёю, крыху пачакаўшы, пайшоў і ён туды (Ні госць ні гаспадар, 214).
НАКПІВАЦЬ незак. Кпіць, падсмейвацца. Накпіваюць з нашага брата колькі хочаш гэтыя бабы, а мы здачы ні можам даць. Смяяцца, накпіваць будуць: «Разумнік знайшоўся» (Ні госць ні гаспадар, 142).
НАКШ прысл. Інакш. Я накш і ні думала. Усё роўна накш зробіць.
НАКШЫ займ. Іншы, інакшы. Накшым разам скажу, можа. Але нешта накшае думаў Юстап Заблоцкі (Нядоля Заблоцкіх, 252).
НАЛАПАМ прысл. Нечакана. Наляцелі немцы налапам — на машынах і мацыклетах. Налапам папытоў міне, дзе была, а я кажу: «У леся, у грыбы хадзіла».
НАМАРЗЬНЯ ж. Вяровачная пятля на капыле саней, якою прымацоўваецца аглобля. Намарзьня парвалася, дык з дупцоў зрабіў і прыехаў.
НАПАШЭВЯ прысл. Пад рукою, на відавоку. Здэцца, палажыла напашэвя, ціпер ні найду. Ды няма матэрыялаў напашэве (Ні госць ні гаспадар, 152).
НАЎЗАВАДЫ прысл. Наўскач. Пайшлі хлопцы наўзавады, а ён с каня скінуўся.
НАЎЛЕЧКА ж. Навалочка, навалачка. Памыла ўсе наўлечкі, дык падушкі так ляжаць. Трэба чаго на наўлечкі купіць.
НЕБАЛАЗЯ прысл. У выразе: будзе небалазя — будзе нядобра.
75 👁