Старонка 37
◀ / 361 ▶
ЛЫХТАЦЬ незак. Пляткарыць, нагаворваць. Дачка як матка — лыхтаць любіць. ЛЯЙЦАЦЬ незак., ЗАЛЯЙЦАЦЬ зак. У выразе ляйцаць, (заляйцаць) каня — запрагаючы каня, прымацаваць лейцы да аброці. Заляйцай каня ды садзіся скарэй. ЛЯКАТАЦЬ незак. Ляскатаць. ЛЯКОТКА ж. 1. Ляскотка. Лякотак ціпер німа, некалі былі, стораш яе трасе, а яна такім малаточкам па досцацца стукая, лякоча. 2. Балбатлівая жанчына. Зноў пачала гэта лякотка. ЛЯЎШАК м. Ляўша, ляўшун. Ляўшак ужо ні піраложыцца — усё леваю робіць. ЛЯХА ж. Рэха, пошчак. Крычоў, крычоў, толькі ляха ідзе, а вас нікога німа. МАДЫГАВАЦЦА незак., ПРЫМАДЫГАВАЦЦА зак. Прыладжвацца, прыстройвацца, прымошчвацца. Хваціць мадыгавацца, еш. Прымадыгаваўся неяк і ўзьлес аш на верх. МАЛЕНЯЧАЧКІ прым. памянш. Маленькі, надта маленькі. Такі маленячачкі быў, я і кажу: «Ён, мусіць, ні вырасьця». МАЛЁГАЦЬ незак., УМАЛЁГАЦЬ зак. Угаворваць, упрошваць. Колькі яго ні малёгалі, німа рады — ні захацеў прыці. Валька Пецьку ўмалёгала, кап ышоў дадому. Прызнайся, Андрук! Тут жа нікога чужога няма — усе свае людзі,— малёгаюць яго мужчыны. — Без чорта ў гэтай справе не абышлося? (Тахвілін швагер, 74). МАНІСТКА ж. Маніста, нізка (тытуню, кляновага лісту і інш.). Цэлую маністку кляновага лісту назьбірала — хлеп пячы. МАНКЕТЫ мн. Манжэты рукавоў. Схавай манкеты, вылезьлі сь пінжака. МАРСЬКАНУЦЬ зак. Адскочыць; хутка пабегчы. Марськануў — толькі яго і бачылі. МУТА ж. Муць. Вылязь з вады, мута с-пад нох ыдзе, нічога ні відаць. МЫРЭЦ м. Нырэц, нырок. Як доў мырца — думалі ні вылязя, доўга ні відаць было. МЭДЗІЦЦА незак. Прымервацца да справы, меціцца яе зрабіць, доўга збірацца зрабіць. Як ні мэдзіўся ён з хлебам, але такі, пакуль жонка ў хату, з'еў усю лусту (Трахім — штучны чалавек, 37).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶