Старонка 36
◀ / 361 ▶
цаў? Знарок з хаты вынесла Шамручыха чыстую анучу пад калені падаслаць, каб не пакуцаў Савоста сваіх вучнёўскіх адметных штаноў (Нядоля Заблоцкіх, 264). ЛАГАНІЦЬ незак. Многа гаварыць попусту, абышто. Лагоніць па ўсім сяле — пакуль усе хаты пройдзя, то і вечар. Усё лаганіў, па сяле ходзячы (Трахім—штучны чалавек, 30). Толькі слухаць не люблю, што многа лагоніш і, што ні слова, дык салжэш (Іллюк-даследчык, 39). ЛАГОДЗІЦЬ незак., ЗЛАГОДЗІЦЬ зак. Майстраваць што-н. Лагодзіць сабе лыжы з доўгіх шчакецін. Злагодзіў добрыя сані. ЛАГОШЫ мн. Лагожы, развалкі. Лагошы скінь с саней, па дрова паедзям. ЛАДЭДЗІЦЬ незак. Доўга няспешна расказваць, весці працяглую размову. Ладэдзіць цэлы час, а чаго хоча — нівядома. ЛАМАШ м. Стары нож; тупы малапрыгодны прадмет. Выкінь гэты ламаш, вазьмі добры нош. Знойдзе ламаш які, у каторым жалязка год пяць як не точана (Ні госць ні гаспадар, 157). ЛАПУШЫЦЬ незак., НАЛАПУШЫЦЬ зак.Ірваць паспешліва, без разбору. Глядзі, як рэпу лапушыць. Налапушыў гароху поўную шапку. Біць каго чым-н. Калом лапушыць, а ён ні слова. ЛІЖЭЦЬ незак., ПАЛІЖЭЦЬ зак. Слабець, станавіцца меншым (пра мароз). Сёньня стала ліжэць — відаць, на адлігу. На вуліцы паліжэла троха; марос паменшаў. ЛОКІШ м. Локаць. Патпёрся на локіш і сядзіць. Локішам яго атпіхнуў. ЛУЧЫЦЬ зак. Трапіць, трапіцца, надарыцца. Не такі б быў Заблоцкім жаль, каб ціхія каты пападаліся, а то самыя крыклівыя ўсякі раз лучаць да іх (Тахвілін швагер, 54). ЛЫБАЗІЦЬ незак. Есці павольна, не адчуваючы смаку, перабіраючы. Што гэта за яда — лыбазіць, есьць як ні сваім ротам. ЛЫГІ мн. Ногі; доўгія ногі. Распусьціў свае лыгі, дык ні сойдзясься — бехчы трэба. ЛЫХТА ж. Пляткарка, балбатуха. Лыхта гэта зноў нешта панесла па хатах, абрэхуя каго.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 361 ▶