КАШАРЫЦЦА незак. Доўга, з ахвотай купацца. Бачыш, як кашарыцца, з вады ні выцягняш. Брысці па глыбокай гразі. Глядзі, як нехта кашарыцца каля Валеньціка.
КАШЧАРЫ мн. Рэшткі каласоў у мякіне ці збожжы. Аграбі кашчары з жыта. Абадраныя дудкі пер'я. Цэлая рэшата кашчароў с пер'я, што ўчора паскублі.
КВІТАРУСЬНІК м. Кніжачка бланкаў квітанцый, квітоў. Квітарусьнік кончыўся, зоўтра квітанцыю дасьць. Узяў Бладзік ад сакратара самаробны квітаруснік, увесь злеплены сельсавецкаю пячаткаю, дзе трэба і дзе не трэба (Ні госць ні гаспадар, 168).
КОЛАТ м. Доўгі кій з перакладзінай на адным канцы, якім заганяюць рыбу ў сетку ці нерат. Вазьмі колатам пагані с асакі рыбу. Колатам пат карчом пабі — выйдзя, калі што ест.
КОМІНКА ж. Лямпавае шкло. Вытры комінку троха: сусім чорная стала. Комінка вышчарбілася.
КОТВА ж. Месца, дзе на вялікдзень качалі яйца. Там на ўзгорку ўжо было крыху стужала зямля. Зрабілі котву (Нядоля Заблоцкіх, 264). Самы апошні прыйшоў на котву Савоста Заблоччык (Там жа, 264).
КРАМАЧ м. Стары нож з адламаным канцом. З моху, з спрадвечнай глушы памагаў ён ім [баравікам] крамачом, крыху знізу падважыўшы, вылезці, убачыць большы, дальшы свет (Нядоля Заблоцкіх, 231).
КУДЗЯРКА ж. Невялікі лясок сярод поля, лугу ці балота. Каля Шыкатавіч была нівялікая кудзярка лесу — Астравок звалі... Па берагах канаў стаялі кудзеркі алешніку (Ні госць ні гаспадар, 97).
КУЛЬШАК м. Сцягно, кульша. Куды ты свой кульшак суняш, німа ўжо месца, я сам адным кульшаком сяджу.
КУМІЛЬГАМ прысл. Кулём, стрымгалоў. І кот кумільгам шмыгнуў са стала (Ні госць ні гаспадар, 93).
КУПЛІВА н. Пакупка, купля, купленае. Усё купліва ў мяшок злажыла. Куплянне. Адлажыў купліва на другі раз (Цеснаватая куртачка, 21).
КУРДАВАЛАК м. Цурбан, цурбалак. Пазалетась былі клён за паграбцом спусцілі. Знайшоў ад яго некалькі курдавалкаў (Ні госць ні гаспадар, 152).
КУЦАЦЬ незак., ПАКУЦАЦЬ зак. Пэцкаць. Ні куцай рукі — зарас есьці будзям. Дзе ты чаравікі паку
81 👁