Старонка 34
◀ / 361 ▶
рыліся, ды і ці раз, а назаўтрае забываліся і злагадна жылі (Ні госць ні гаспадар, 132). ЗЛЫХТАЦЦА зак. Злыгацца, знюхацца. Злыхтаўся з гэтай хеўраю — ціпер дома мала бывая. ЗМАЛІЦЦА зак. Сабрацца сказаць ці зрабіць што-н., адказаць на пытанне. Пакуль ты змолісься, дык я дома буду. Яшчэ не змоліцца Клемка адказаць, куды ён: у першазімцы ці ў першае гэты год сесці думае, а ўжо настаўнік вітацца ў яго просіць: «Дай сюды правую!» (Нядоля Заблоцкіх, 243). ЗМЫСЛЫ прым. Кемлівы, разважлівы. І не будзе на іх маракаваць змыслы чалавек (Нядоля Заблоцкіх, 226). ЗНАКАМІТЫ прым. Добра дасведчаны, знаток. Старшыня знакаміты па гэтай частцы чалавек (Ні госць ні гаспадар, 171). ЗОЎШЫЦА ж. 1. Напасць, недамаганне, хвароба. Назаўтра нейкая заўшыца як убілася ў кацяняты, як узяло іх гнуць, курчыць — як на жывот... (Тахвілін швагер, 57). 2. Жартаўлівае пажаданне з няпэўным значэннем. Хай цібе зоўшыца, хай цібе — насьмяшыў. «Каб на вас зоўшыца з вашаю работаю!» — бубніў ён, у хату прыйшоўшы (Нядоля Заблоцкіх, 275). ЗЬДЗЮЖЫЦЬ зак. Моцна выцяць чым-н. цяжкім. Як зьдзюжыў чаранком лапаткі, дык [свіння] і села на заднія ногі. ЗЬНІЛЮБІЦЬ зак. Перастаць любіць, зненавідзець. Зьнілюбіла яна яго — ні на вочы. Зьнілюбіў ён і гаспадарку, і сям'ю, і ўсіх на сьвеце. КАЛАШНЯ ж. Вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжнай сцяны. Мякіну ў калашню піранесьлі. Да часу падаткнуў кніжкі пад страху ў калашню (Ні госць ні гаспадар, 141). КАПОТА ж. Дзіцячае ці жаночае верхняе адзенне накшталт паліто. Пашыла хлопцам капоты с корту на ваця. На капоту і на штаны набрала чортавай кожы. Палажыў пад лаваю лапаць на лапці, як падушку. А пры іх разаслаў сваю шарачковую капоту. На капоце лёг (Іллюк-даследчык, 45). КАРАФІНКА ж. Графін. Карафінку пабілі, як госьці былі. Біс карафінкі як біз рук. Так мы памаленьку і асушылі з карафінкі кварты паўтары на двух (Ні госць ні гаспадар, 134).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶