сцёр рэзгіны ля застаронка... Сеў на застаронку (Іллюкдаследчык, 41).
ЗАЎГАДЗЯ прысл. Загадзя. Заўгадзя ён ведае, што лапцявата ў яго выйдзе гэта прапанова (Ні госць ні гаспадар, 216).
ЗАЎНІМАЦЦА незак., ЗАЎНЯЦЦА зак. Спыняцца. Заўняўся на мінуту і пашоў. Падыдзе туды і Пётра. Заўнімецца збоку дзе (Ні госць ні гаспадар, 142).
ЗБРОДАВАЦЬ незак. Шукаць лепшай травы, лезці ў канюшыну, пасевы (пра карову, каня), лазіць па хаце, шукаючы яды (пра чалавека, ката). Ні хоча, як усе каровы, скупці на балоця, а збродуя, шукая, кап улесьці куды. Збродуя па хаця, як той кот.
ЗВАГ м. У выразе: у адзін зваг — разам, у адзін голас, адначасова. Сядай, Ігналя! — у адзін зваг папрасілі абое гаспадары (Ні госць ні гаспадар, 153). Малыя бягуць у вуліцу. «Так не пусціць», — у адзін зваг пішчаць (Там жа, 169). У выразе: адным звагам — аднастайна, манатонна, невыразна. Адным звагам дзяўбе, бы чытае па-славянску (Ні госць ні гаспадар, 163).
ЗВЫЦЕНЖЫЦЬ зак. Асіліць, перамагчы; узяць верх над кім-н. Ён чуць звыценжыў, хоць многа старшы. Звыценжылі яго, дык ціпер праходу хлопцу німа.
ЗГАРАСТАЦЬ зак. З цяжкасцю набыць, агораць. Згарастаў сабе хатку, як хлеўчык, і жыве.
ЗГЛЭБАЦЬ зак. Абхапіць ці ўзяць абедзьвюма рукамі. Зглэбаў капу сена і панёс. Прыбраць к рукам, прысвоіць. Зглэбаў усё маё дабро і ні аддае.
ЗДОХЛІЦА м. і ж. Худы хваравіты чалавек. Ні есьць нічога здохліца гэта. Гібель, смерць. Здохліцы на цібе німа, ні здохняш ты.
ЗДУМАЦЬ зак. Выдумаць, пусціць пагалоску. Здумаў, што я ўчора ў сат лазіў. Здумалі на міне, а я ведаць ні ведаю. Прыдумаць. Нічога Хвядос не мог здумаць, як бы абысціся пры такім здарэнні (Ні госць ні гаспадар, 216). І дзіва тут няма, што далікатнейшае яму здумалі людзі імя. (Нядоля Заблоцкіх, 230).
ЗЗАМАЛАДУ прысл. У маладыя гады. Ззамаладу ніхто зжацца са мной ні мох. Яшчэ ззамаладу пра Тахвілю благая слава па людзях пайшла (Тахвілін швагер, 58).
ЗЛАГАДНА прысл. Згодна, мірна, дружна, у злагадзе. Гэтак злагадна жылі, а ціпер ні на парох. Сва
81 👁