Старонка 32
◀ / 361 ▶
шыся, успамянуць свае семінарскія, дураўныя гады (Нядоля Заблоцкіх, 256). ДЫБАЧКІ мн. У выразах: на дыбачках (падысці, прайсці, прабегчы) — на пальцах ног; на дыбачкі (стаць, узняцца) — на пальцы ног. Стаў на дыбачкі, дык роўны з бацькам. Ціхенька на дыбачках, прыслухоўваючыся, каб хто не найшоў, падышоў ён к насценнаму шкапчыку... (Трахім — штучны чалавек, 35), Борздзенька на дыбачках, каб у хаце не пачулі, пабег у гумно (Ні госць ні гаспадар, 141). ДЫГАЛІ мн. Хадулі, дыбы. Зрабіў дыгалі з двух калоў, становіцца на іх і ходзіць, аш пат страху дастае. ЖЫМРЫЦЬ незак. Есці што-н. сухама. Сядзіць на прызьбя і жымрыць нешта. ЗАВАЛКА ж. Засаўка, якой запіраюць дзверы ў хаце. Запры на завалку сенцы, як будзяш куды іці. Чуваць толькі было, як бразнула завалка ў сенцах і скрыпнулі хатнія дзверы (Ні госць ні гаспадар, 103). ЗАЛАП прысл. За чуб, за валасы (узяць, схапіць). Схваціў яго залап і ні пусьціў. ЗАМАРОКА ж. Замарачэнне. Замарока нейкая на міне найшла, нічога ні помню. ЗАПАМЕТНЫ прым. Заметны, які добра вылучаецца, заўважаецца. У міне такі запаметны грэбянь быў. То падымаў, то назад клаў ёй на плечы тую белую, здалёк запаметную, завязаную пад бараду хустку (Цеснаватая куртачка, 17). ЗАПАМЕЦІЦЬ зак. Заўважыць. Даўно ўжо я запамеціў, што яна ні здаровая. Прыгнуўся Іллюк у варотах. Паглядзеў — знаць сляды. І на ганку гэта самае запамеціў (Іллюк-даследчык, 42). ЗАСТАЛУЧВАЦЬ незак., ЗАСТАЛУЧЫЦЬ зак. Заступаць каму-н. свет, закрываць, засланяць ад каго-н. тое, што можна бачыць. Пайдзі ты куды, ні засталучвай ты мне сьвету. Атступіся, усё акно засталучыў... Каб свету не засталучыла тая мяцеліца... (Цеснаватая куртачка, 28—29). ЗАСТАРОНАК м. 1. Месца ў таку злева і справа ад варот, адгароджанае ад сярэдняй часткі. У адзін застаронак злажылі сена, а другі гуляя. 2. Загародка з тоўстых дошак ці плашчакоў у таку, якою адгароджаны левая і правая частка ад сярэдняй. Адчыніў ток. Распа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶