Старонка 31
◀ / 361 ▶
(пра адзенне, мяшок і інш.). Не шанцуе яму з жонкамі: надта ж недаўгавечныя траплялі шляхцянкі: адна і года не выбыла, другая крыху мацавалася, ды і тая от далася (Нядоля Заблоцкіх, 236). ДЖУБАСІЦЬ незак. Дубасіць. За што ён жонку джубасіць? ДЖУПЛЁЎКА ж. Лупцоўка. Пакінула дома [дзяцей], а прышла — німа, дык добрую джуплёўку дала. ДЖУПЛЯВАЦЬ незак. Лупцаваць. Мала яго [сына] джупляваць за гэта, забіць трэба. ДЖЭГАЦЦА незак. Гушкацца. Палажылі дошку на плот і джэгаюцца. Зыбацца. Сталі на клатку і джэгаюцца. Падпяражацца [калі ўвязвае воз] па грудзях вужышчам, упрэцца нагамі ў снапы, джэгаючыся, спускаецца аж да зямлі плячыма (Ні госць ні гаспадар, 180). ДЖЭГАЦЬ незак. Калыхаць, гушкаць. Джэгай калыску, а то дзіця прачнецца. ДЗЕДАВАЦЬ незак. Частавацца, ласавацца ядой. Я прышла, а яны дзедуюць: поўны стол яды, гарэлка. ДЗЫБАЦЦА незак. Зыбацца. Клатка гэтак дзыбаяцца, што ні пірайці. Чаго гэта калыска дзыбаяцца? ДЗЫБКІ прым. Зыбкі. ДЛЯКАЦЦА незак., ЗАДЛЯКАЦЦА зак., ПРАДЛЯКАЦЦА зак. Заседжвацца ў каго-н., затрымлівацца. Пашоў папытаць, калі паедзям, а длякаяцца ўжо час. Задлякаўся я ў вас, трэба іці аглядацца. толькі незак. Павольна рабіць што-н. Колькі той работы, а ён усё длякаяцца. ДРАМА ж. Паднябенне. Гарачы чай піла, апяклася — уся драма баліць. ДРЫТАВАНКА ж. Пуга, туга звітая з трох вяровачак. У яго дрытаванка, як дрот. ДРЫТАВАНЫ прым. У выразе: дрытаваная пуга — тое, што і дрытаванка. ДРЫТАВАЦЬ незак. Віць дрытаваную пугу. Я ні ўмею добра дрытаваць, папрасі каго-нібуць. ДРЭНЧЫЦЬ незак. Трывожыць, выклікаць неспакой. І што яго так дрэнчыць, што ні можа заснуць? ДУРАЎНЫ прым. Які любіць дурэць, дураслівы. Такі хлопяц дураўны, пакіняш аднаго — што-нібудзь зробіць. Цікава было настаўніку, у малога распытаў-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶