РАЗГІРЭКА м. Раскірака. Разгірэка гэты і сюды ўжо дапёў.
РАЗГІРЭЧАВАЦЦА незак., РАЗГІРЭЧЫЦЦА зак. Раскірачвацца; стаяць ці сядзець, шырока расставіўшы ногі. Сеў, разгірэчыўся, сядзіць і сядзіць, а ты сядзі пры ім.
РАЗГІРЭЧАВАВАЦЬ незак., РАЗГІРЭЧЫЦЬ зак. Раскірачваць (ногі). Ні разгірэчавай так ногі косячы.
РАЗЛАДЭДЖВАЦЬ незак. Доўга, няспешна расказваць, весці працяглую размову. Разладэджвая цэлы час, а тут работы сьвет. Слухай ты, што ён будзя разладэджваць.
РАЗЛАДЭДЗІЦЦА зак. Разгаварыцца. Так разладэдзіліся, што ні чулі, як малоя прачнулася. Ціха, мужчыны! Паслухаем, што тут за рада,— супыніў крыху чаляднік свайго муляра, што разладэдзіўся быў са школьным вартаўніком (Нядоля Заблоцкіх, 264).
РАЗЫДАВАЦЬ незак. Выкідваць штукі. Чаму на вечарынцы ці на вяселлі, як стануць абрусы паласкаць, жанкі ў штаны прыбяруцца ды калі ўсходзяцца разыдаваць (Ні госць ні гаспадар, 162).
РАСКЕПА м. і ж. Расцяпа. Толькі сам сябе злаяў: «Раскепа». (Ні госць ні гаспадар, 216).
РАСКОЛ м. Вісус, неслух. Раскол нейкі, а ні хлопяц. Раскол гэны, што хоча, тое і робіць.
РУПІЦЬ незак. Трывожыць, выклікаць неспакой. Нешта рупіць дзіцяці, калі плача. Мне нешта рупіць, а што — ні ведаю. Цягнуць, прыцягваць. Рупіць яму хоць рас за дзень зьбегаць да яе.
РУПЯСЬЦЬ ж. Руплівасць. Рупясць таго гаспадара возьме (Ні госць ні гаспадар, 211).
РУЧЫЦЦА незак. Весціся (пра дамашнюю жывёлу). Што ні купіць, то ў яго ручыцца, а ў нас як калі. От каб гэтак, як каты, авечкі ручыліся (Тахвілін швагер, 55).
РЫДВАН м. Пра мажнога, дужага чалавека. Хлопяц як рыдван — вялікі, дужы, а рабіць ні хоча.
РЫМЕЦЬ незак., ЗАРЫМЕЦЬ зак. Злаваць, злавацца на каго-н., выгаворваючы яму ці гаворачы гэта сабе. Сьвякроў усю раніцу рыміць каля печы, а чаго — ні ведаю. Рыміць [бацька]: «Ніхто па тваёй старасці спагады не мае. Ніхто не сустрэне, не выправіць» (Ні госць ні гаспадар, 151). Язуп рыміць. Нешта ў скрыні перакідае (Там жа, 157). Сакратар зарымеў: «Ты, Андрэй, свае
79 👁