НЕ'МАЧ ж. 1. Слабасць, хворасць. Неман нейкая напала — іці ні магу. 2. Перашкода. Ён мне ні помач, a немач. 3. У выразе: немач яго ведае — хто яго ведае.
НІДАВЯ'РАК м. Злыдзень, прайдзісвет. Нідавярак гэты гэтулькі натварыў, што страх падумаць. Такі нідавярак, што сьвет ні бачыў.
НІДАТКЛГВЫ прым. i наз. Недаткнёны. Такі нідатклівы, чуць што сказоў — ужо плача.
НІДАТКНЕ'НТЬІ прым. i наз. Toe, што i недатклівы. Будзяш такі нідаткненты, yce сьміяцца будуць. От ужо нідаткненты — i воспы, i ўколу баіцца.
НІДОЛПЛЫ прым. Слабы, слабасільны. Кракталі жабы ля мастка ў завоіне, што зрабілі малыя, загаціўшы баркаўскі нядошлы ручай (Нядоля Заблоцкіх, 284).
НІДЭ'ШЛЫ прым. Слабы ад хваробы ці старасці. Ён сусім ужо нідэшлы — усё дома сядзіць. Нідэшлы, а лезя туды, куды i хлопцы. Што там трэба нядэшламу чалавеку: пад'еў, калі даюць, ды ў запечак тэпай (Hi госць ні гаспадар, 199).
НІЗЛАТАДА ж. Неспакой, сварка, нязгода. Нізлагада ў іх — адзін адно, другі другоя. Нізлагада хату да дабра ні давядзе.
НІЗЛАТАДНА прысл. Нязгодна. Нізлагадна яны ўжо даўно жывуць.
ПАВІВА'НКА ж. Пуга, звітая з дзвюх столак i абвітая тонкай вяровачкай. Павіванкай такія пісагі на бакох каровя нарабіў. Зьві i мне павіванку.
ПАВІВА'НЫ прым. У выразе: павіваная пуга — тое ж, што i павіванка.
ПАВІВА'ЦЬ незак. Абвіваць тонкай вяровачкай пугу ці іншую вяроўку. Німа часу мне павіваць, а то добрая пушка вышла п.
ПАВЯНДЛЕЦА ж. Кумпяк, шынка. Павяндліцы павесілі на закот патсушыць на сонцы.
ПАГСУНКА ж. Агароджаны прагон для жывёлы з вёскі да месца пашы. Прагані да пагонкі авечкі, а там самі на балота пойдуць. Толькі з вуліцы ў пагонку выехаў Хвядос, перавалок путам Каштанку па рзорах І патрухаўся (Hi госць ні гаспадар, 124).
ПАДАВА'ЦЦА незак., ПАДА'ЦЦА зак. Здавацца, паказвацца. Падаецца, як бы страціў нешта ды i забыўся, што i дзе (Hi госць ні гаспадар, 81). Мне падалося
Дадатковыя словы
нідаткнентьі, павіваны, падавацца, падацца, падеў, рзбрах
30 👁