МЯТУШЬГЦЦА незак. Мітусіцца. У горадзя мятушацца людзі, як птушкі. Мятушыўся, чуваць было, бусел над крыніцамі на сваім гняздзе (Нядоля Заблоцкіх, 284).
НА'ВЯСКА ж. Загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы. Рабілі i навяску i лячылі — нішто ні памагала, а потым само прайшло.
НАГНО'М прысл. Нагбом. Выцягнуў ca студні вады, напіўся нагном зь еядра. Нагном цэлы збанок млека выпіў.
НАДАЛСУНЧАНАЯ прым. 3 нашытай «далонню», падшытая якім-н. матэрыялам (пра рукавіцу). У шырокіх надалончаных рукавіцах ягоныя рукі здаваліся мядзеежымі лапамі (Цеснаватая куртачка, 27).
НАДАЛО'НЧЬІЦЬ зак. Нашыць «далоні» на рукавіцы. Надалончыла новым сукном рукавіцы.
НА'ЗІР прысл. Назіркам. Назір за ёю, крыху пачакаўшы, пайшоў І ён туды (Hi госць ні гаспадар, 214).
НАКПІВА'ЦЬ незак. Кпіць, падсмейвацца. Накпіваюць з нашага брата колькі хочаш гэтыя бабы, а мы здачы ні можам даць. Смяяцца, накпіваць будуць: «Разумнік знайшоўся» (Hi госдь ні гаспадар, 142).
НАКШ прысл. Інакш. Я накш i ні думала. Усё роўна накш зробіць.
НА'КШЬІ займ. Іншы, інакшы. Накшым разам скажу, можа. Але нешта накшае думаў Юстап Заблоцкі (Нядоля Заблоцкіх, 252).
НА'ЛАПАМ прысл. Нечакана. Наляцелі немцы налапам — на машынах i мацыклетах. Налапам папытоў міне, дзе была, а я кажу: «У леся, у грыбы хадзіла».
НА'МАРЗЬНЯ ж. Вяровачная пятля на капыле саней, якою прымацоўваецца аглобля. Намарзьня парвалася, дык з дупцоў зрабіў i прыехаў.
НАПАШЭ'ВЯ прысл! Пад рукою, на відавоку. Здэцца, палажыла напашэвя, ціпер ні найду. Ды няма матэрыялаў напашэве (Hi госць ні гаспадар, 152).
НАУЗА'ВАДЫ прысл. Наўскач. Пайшлі хлопцы наўзавады, а ён c каня скінуўся.
НАУЛЕ'ЧКА ж. Навалочка, навалачка. Памыла ўсе наўлечкі, дык падушкі так ляжаць. Трэба чаго на наўлечкі купіць.
НЕ'БАЛАЗЯ прысл. У выразе: будзе небалазя — будзе нядобра
Дадатковыя словы
навяска, надалончьіць, накшьі, наузавады, наулечка
28 👁