Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
што Пецька ідзе. Падалося Вольцы, што нешта супярэ* чыць хоча Адась (Цеснаватая куртачка, 17). ПА'КАЛАК м. Калок, невялікая палка. Чуць абаранілася [ад гусака], добра, што нейкі пакалак папоўся. ПАТПА'САВІЧ м. Падпасак. Сягоньня — наш патпасавіч, a зоўтра вы давайця. «На вакантнае месца — пастуху за патпасавіча? Так?..» — папытаўся ён у настаўніка (Нядоля Заблоцкіх, 266). ПАТСМА'КАВАЦЬ незак. Выказваць шкадаванне аб чым-н., суправаджаючы цмоканнем. Патсмакуй ні патсмакуй, усё роўна ні верняш. Аж пате макав аў ён потым, што прапусціў такую важнецкую гаворку (Іллюк-даследчык, 53). ПАТШЫВА'ЛЯЦ м. Падшывайец. Патшывальцы ўсе грады стапталі. Які-нібуць патшываляц вучыць цібе будзя. Пры конях яны засталі гурт мужчын з хлопцаміпадшывальцамі (Hi госць ні гаспадар, 97). ПАУЗДУ'ЖАЦЬ зак. Асіліць, здоледь, здужадь. Я чуць паўздужаў паваліць яго. Ты паўздужаяш усё зрабіць. Праз паганы свой талент, праз дурную натуру ўрабіць зямлю не паўздужае (Нядоля Заблоцкіх, 234). ГІАУМЕ'ЖАК м. Шырокая мяжа, парослая травой. Усё зямлі людзям мала. Паўздзіралі межы, паўмежкі (Hi госць ні гаспадар, 150). ПАУШОФЫ мн. Шоры. Паўшоры — гэта кал каню хамут на галаву ні лес. ПАЧЬГНАК м. Клубок нітак, наматаны з адной вітушкі. ПАШАНО'ТА ж. Пашана, догляд. Ніколі мне такой пашаноты ўжо ні будзя. Нашто мне такая пашанота, калі трэба рабіць. A дадому прынясуць, дык колькі таму ка~ цяняці пашаноты (Тахвілін швагер, 54). ПАШАНСУТНЫ прым. Шаноўны; прыстойны. Сыры куплялі ад яго, бо бачылі, што чысты, пашанотны чалавек (Тахвілін швагер, 73). ПАШПА'РЫЦЬ зак. Кінуць, шпурнудь. Пашпарыў кніжку на падлогу i ў сьлёзы. Я цібе пашпару другі рас, будзяш ведаць, як хлеп кідаць. ПАЯДА'ЦЬ зак. З'есці, паесці. Сынок, паядай троха ды бяжы травы парасятам зьбяры. Пайшоў у агарод шукаць мацеры, каб паядаць дала (Hi госць ні гаспадар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гіаумежак, зесці, патсмакаваць, пауздужаць, пашпарыць
18 👁
 ◀  / 361  ▶