або словаўтваральную) гэты прынцып упарадкавання варыянтаў пашырацца не будзе. Гэтыя варыянты будуць выступаць у якасці самастойных рэестравых слоў або як дадатковыя лексічныя формы пэўных рэестравых слоў у канды слоўнікавых артыкулаў. У змешчаных ніжэй слоўнікавых артыкулах вылучаныя шрыфтам літары i спалучэнні літар у некаторых загалоўных словах указваюць на існаванне наступнай гукавой варыянтнасці адпаведных мясцовых слоў: 1. ы — ы, у або i (напрыклад, боровы, борову, борові); 2. б, п, м, в перад е} i — мяккае i цвёрдае вымаўленне перад e, i губных зычных (ведлуг, вэдлуг); 3. р — мяккае i цвёрдае вымаўленне зычнага р (берэсціць, берёсціць); 4. о не пад націскам — о, а (богук, багук)\ 5. а не пад націскам — а, о, е} (бакула, бокула, варэнік, верэнік); 6. ць у суфіксе інфінітываў— ць, ці, ц (варыцъ, варыці, варыц). Гэта гукавая варыянтнасць слоў з'яўляецца пераважна лакальна супрацьпастаўленай у гаворках Тураўшчыны. Адзначым таксама, што ў змешчаных слоўнікавых артыкулах лічбамі нумаруюцца, як звычайна, розныя значэнні многазначных рэестравых слоў. Пералічэнне паасобных значэнняў таго ці іншага слова без нумарацыі азначае адсутнасць у аўтараў упэўненасці як у адносінах правільнасці такога члянення яго семантыкі, так i ў адносінах пашыранасці кожнага з надобных праблематычкых значэнняў у межах Тураўшчыны. Слоўнік Тураўшчыны плануецца забяепечыць не толькі неабходным ілюстрацыйным матэрыялам да слоў (прыкладамі іх ужывання), але i падборкай тэкстаў з магнітафонных запісаў вусцых гутарак, апавяданняў, размоў, песень i г. д. Гэта i дадатак да слоўніка і ддначасова яго досыць важная частка. 3 тэкстаў можіна будзе атрымдць уяўленне аб значэнні i ўжыванні слоў з базавай часткі слоўніка, якія з дастатковай паўнатой i аб'ектыўнасдю. немагчыма ахарактарызава.ць у невдлікіх слоўнікавых»арты.кулах (напрыклад,' займеннікі,.злучнікі, некаторыя «хадавыя» назоўнікі, дзеясловы i інці.). Задуман таксама лінгвісты.чны. мікраатлас Тураў.шчыны і.нава.колля, анамастычны слоўнік (скдадальнік.В. Л. Вярэніч; дарэчы, анамастыка тут надзвычай цікавая, багатая i своеасаблівая), а таксама рознага роду моўныя j этнаграфічныя дадаткі да слоўніка. Ш
Дадатковыя словы
абектыўнасдю, богўк, зяўляецца
2 👁