Усё гэта, з аднаго боку, дасць магчымасць выбраць з асноўнай картатэкі, чарнавікоў, фанатэкі i іншых крыніц i падаць цікавыя моўныя i розныя іншыя звесткі, якія немагчыма было б уключаць у алфавітны слоўнік, i, з другога боку, дапаможа стварыць больш выразны i яркі абрыс мясцовай тураўскай гаворкі i абагульнены «моўны партрэт» яе найбольш прыхільнага хавальніка i носьбіта. Першая стадыя палявых работ над слоўнікам Тураўшчыны — стварэнне апорнай картатэкі па мясцовай лексіцы i словаўжыванню — завяршаецца ў бліжэйшыя гады. Пачаўся ўжо i другі адказны этап палявой працы на Тураўшчыне i ў наваколлі — праверка i ўдакладненне звестак па лексіцы i ўстанаўленне геаграфіі слоў. На гэтым этапе будзе выканана таксама асноўная праца па ўкладанню слоўніка. Хацелася б, каб слоўнік Тураўшчыны як мага болын поўна i дакладна адлюстраваў наяўныя лексічныя багацці старой тураўскай гаворкі напярэдадні тысячагадовага юбілею Турава. БАБА'ЙКА ж. Пярэдняе рулявое вясло на плыце. Як стоіш на плыце, на голове, одгребаеш бабайкою. Хотамель. Одбівиць бабайкою — адварочваць. БАБЗНО'я. Бабішча. Угё ётэ бабзно поцяглдсо. Сямігосцічы. БАБУШКЕФА ж. Старая (пагардліва). Пойду погледжу, куды пошла гэта бабушкера. Цераблічы. БАБУШКЕФЬЩА ж. Старая (пагардліва). БАЖА'ЦЬ незак. Жадаць. Хто кого любіць, той того чубіць; хто кого ўважае, той того бажае (прыказка). Пагост. БАЙРА'Н м. Бур'ян. Байран росце на хатах колісніх. Пагост. БАКУ'ЛА ж. 1. Нарасць на ствале дрэва. Мах бакулу нажэнё на той бэрозі i не разоб'еш. Мачуль. Коуш з баку лы ў курэне быу. Там жа. 2. Гуз, жаўлак. Бакула на лобе седзіць. Аздамічы. Як даў, то й бокула зробіласа, выперло бокулу. Там жа. Паводле павер'я, бакула на дрэве з'йвілася ў выніку кляцьбы, якая пала на яго. БАРАНГЦА ж. Пакрытая сукном аўчына, якой axiнал! ногі зімой у дарозе. Паны бараніцэю ногі ўкручвалі. Сямігосцічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабайка, бабзноя, бажаць, бурян, зйвілася, одбівйць, паверя, разобеш
23 👁