насцю гэтага кутка Палесся, але i перыферыйным становішчам яго (як i палескай дыялектнай зоны ў цэлым) у сістэме сучаснай беларускай дыялектнай мовы. Дыферэнцыяльны ў адносінах да літаратурнай мовы адбор слоў ненатуральна скажаў бы слоўнікавую сістэму гэтай перыферыйнай гаворкі. Для падачы ў слоўніку Тураўшчыны мясцовых слоў i ілюстрацый да іх прынята так званая спрошчаная транскрыпдыя, або транслітарацыя. Яна грунтуецца на алфавіце i прындыпах сучаснага беларускага пісьма. Гэта азначае, што рэальная фанетычная структура хмясцовых слоў, выразаў i сказаў будзе адлюстравана ў слоўніку пры дапамозе літар i спалучэнняў літар сучаснага беларускага алфавіта ў адпаведнасді з іх прынятым гукавым значэннем. Так, мяккія i двёрдыя зычныя перад галоснымі гукамі будудь абазначацда двума адпаведнымі радамі літар для галосных, мяккасдь зычных у канды слоў i перад цвёрдымі зычнымі — мяккім знакам, рэгулярная асімілядыйная мяккасдь зычных перад мяккімі будзе падразумявацца без абазначэння i г. д. Аднак іншыя пазіцыйныя якасныя асаблівасці гукаў (глухасць або звонкасдь, своеасаблівасдь па спосабе або месды ўтварэння i г. д.) будуць перадавадца літарамі па магчымасці дакладна. Пры падачы рэестравых слоў у слоўніку літары i спалучэнні літар у запісах будуць адлюстроўвадь у некаторых выпадках не толькі фанетычную структуру слоў, але i сігналізаваць аб яе варыянтнасці ў гаворках. Такія літары i спалучэнні літар будуць адрознівадца ў падобным запісе рэестравага слова ад іншых літар зрокава (y змешчаных тут слоўнікавых артыкулах яны вылучаны шрыфтам, гл. берэсцідь, богук, боровы, валяць i інш.)* Канкрэтная ж гукавая варыянтнасдь пазначаных такім спосабам фанетычных элементаў i частак слоў будзе раскрыта ў фанетычным каментарыі да слбуніка, a таксама часткова i ў ілюстрацыях да слоў. Пры гэтым за рэестравы прымаедца ў надобных выпадках такі гукавы варыянт слова, які адпавядае пашыранаму на Тураўшчыне мясцоваму маўленчаму узусу. Гэтакім парадкам будуць аб'ядноўвацца ў адным слоўнікавым артыкуле толькі фанетычныя варыянты слоў з рэгулярнымі або ейарадычнымі гукавымі адрозненнямі. На іншую варыянтнасдь слоў (дапрыкдад, на фанемную
Дадатковыя словы
абядноўвацца, богўк, слбўніка
2 👁